Лёзненскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Лё́зненскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Лёзна (не ўваходзіць у склад сельсавета).

Лёзненскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Лёзненскі раён
Уключае 41 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Лёзна (не ўваходзіць у склад)
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 2 754
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Гісторыя правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лёзненскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Лёзна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лёзненскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 27 верасня 1938 года Лёзна атрымала статус гарадскога пасёлка. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Чарніцкага сельсавета[1]. 17 ліпеня 1964 года ў склад сельсавета са Стасеўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Красыншчына, Уна і Шахі)[2]. Да 1972 года цэнтр сельсавета перанесены з гарадскога пасёлка Лёзна ў вёску Зубкі. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Лёзненскага сельсавета 31 населены пункт[3]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Стасеўскага сельсавета (16 населеных пунктаў: вёскі Асіпоўшчына, Баяры, Бычкова, Вялікае Сяло, Забалацце, Канашкава, Кляўцы, Красыні, Навароцце, Пыжы, Свірбы, Смародзіна, Стасева, Шарыкі, Шумшчына і Шэркіна)[4]. Да 2005 года цэнтр сельсавета вернуты ў гарадскі пасёлак Лёзна. 26 чэрвеня 2018 года скасавана вёска Вагараўшчына[5].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3122 чалавекі[6], з іх 85,6 % — беларусы, 11,1 % — рускія, 2,7 % — украінцы, 0,5 % — цыганы[7]; паводле перапісу 2019 года — 2754 чалавекі[8].

Іншае правіць

Будынак адміністрацыі сельсавета знаходзіцца ў гарадскім пасёлку Лёзна на вуліцы Чарняхоўскага, дом 4. Да 2011 года ў гэтым будынку размяшчалася гасцініца.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 50. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  5. Решение Лиозненского районного Совета депутатов от 26 июня 2018 г. № 22 Об упразднении сельского населенного пункта Лиозненского района
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.