Лідзея

рака ў Беларусі

Лідзе́я, Ліда, Лідзейка — рака ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток р. Дзітвы (басейн Нёман. Даўжыня 31 км. Вадазбор 167 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 .

Лідзея
Рака ў межах г. Ліда
Рака ў межах г. Ліда
Характарыстыка
Даўжыня 31 км
Басейн 167 км²
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 53°57′23″ пн. ш. 25°19′55″ у. д.HGЯO
Вусце Дзітва
 • Каардынаты 53°45′51″ пн. ш. 25°24′29″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Дзітва → Нёман → Балтыйскае мора
Краіна
Рэгіён Гродзенская вобласць
Раён Лідскі раён
physical
Лідзея
Лідзея
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Назва правіць

Назва Ліда (Лідзея) балцкага паходжання. У асяроддзі літоўскамоўных аўтахтонаў засведчана ў форме Lydà.

Гідранімічны аналаг — літоўская рачная назва Lyduvà (паміж Шаўляем і Юрбаркасам), таксама *Lyd-upis, *Lydeika (аднаўляецца з адпаведных мікратапонімаў), назва латвійскага возера Līdeksne. Далейшыя адпаведнікі — літоўскія гідронімы тыпу Lieda, Liedas, Liedis[1].

Гідранімічны корань Lyd- з шэрагу *lied- : *lyd- : laid-, ён роднасны балцкаму *laidas «склізкі, ліпкі, гладкі», ад якога і прускае laydis «гліна» (мокрая, вільготная, ліпкая)[2].

Далей да індаеўрапейскага *(s)leidh- «склізкі», ад карацейшага *lei- «склізкі, гладкі»[3].

Назвы такога тыпу — архаічныя, яны характарызавалі паверхню рачнога дна (магчыма, і паверхню берагоў). Процілеглае значэнне ў гідронімаў тыпу Крупела (балцк. Krup-el-), ад krupus «шурпаты, бугрысты (пра паверхню)», г.зн. рака з няроўным, ямістым дном[4].

Тыпалагічныя адпаведнікі — гідронімы на Верхнім Падняпроўі і Верхнім Павоччы тыпу «Гладкаўка», «Гладзенка», «Гладкі»[5][6], якія могуць быць скалькаваныя з папярэдніх ім балцкіх назваў, у тым ліку шэрагу *lied- : *lyd- : laid-.

Значэнне назвы ракі Ліда можна перадаць як «Гладкая (дном)».

Гідраграфія правіць

Пачынаецца каля в. Верх-Ліда, упадае ў Дзітву за 1 км на ўсход ад в. Даржы. Даліна ад вытоку да Лайкоўшчыны выразная, шырыня яе 1—2 км. Пойма перарывістая (шырыня ў асноўным 0,5—0,8 км), ніжэй в. Навапрудцы і да вусця парэзана меліярацыйнымі каналамі.

Рэчышча на працягу 20 км каналізаванае: ад вытоку да сажалкі (пл. 0,6 км²) у г. Ліда (6 км) і ад в. Навіцкія да вусця (14 км); яго шырыня 6—12 м. Берагі спадзістыя.

Асноўныя прытокі: Нарва, Астраўлянка.

На рацэ правіць

Гарады: Ліда. Помнікі гісторыі: Лідскі замак.

Заўвагі правіць

  1. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 188—189.
  2. V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 517.
  3. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 662, 960—961.
  4. Топоров В. Н. О северо-западнорусском локусе балтийской гидронимии. (из цикла «По окраинам Древней Балтии») // Res Balticae. 1995. С. 25.
  5. П. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейне. С.-Петербург, 1913. С. 129, 186.
  6. Г. П. Смолицкая. Гидронимия бассейна Оки. Москва, 1976. С. 21, 66.

Літаратура правіць

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.