Лізавета Мікалаеўна Вадавозава

Лізавета Мікалаеўна Вадавозава (народжаная Цэўлоўская, па другім мужу Семеўская; (5 (17) жніўня 1844 года, Парэчча, Смаленская губерня — 23 сакавіка 1923, Петраград) — руская дзіцячая пісьменніца, педагог, мемуарыстка; у першым шлюбе жонка педагога В. І. Вадавозава.

Лізавета Мікалаеўна Вадавозава
Род дзейнасці пісьменніца, дзіцячая пісьменніца
Дата нараджэння 5 (17) жніўня 1844[1] ці 17 жніўня 1844(1844-08-17)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 сакавіка 1923(1923-03-23)[1] (78 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Муж Vasily Vodovozov[d]
Дзеці Vasiliy Vodovozov[d] і N. V. Vodovozov[d]
Альма-матар
  • Смольны інстытут[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў павятовым горадзе Парэчча Смаленскай губерні, у радавітай, але небагатай дваранскай сям’і. У 1848 годзе пандэмія халеры забрала жыцці яе бацькі і семярых братоў і сясцёр; маці, не маючы сродкаў для жыцця ў горадзе, прадала дом і пераехала ў вёску з астатнімі пяццю дзецьмі, дзе ўся пагрузілася ў гаспадарку. Скончыла Смольны інстытут (1862), дзе з 1859 г. займалася ў К. Д. Ушынскага і В. І. Вадавозава. У тым жа 1862 годзе выйшла замуж за Вадавозава. З 1863 года выступала ў друку, удзельнічала ў гуртках дэмакратычнай моладзі — «людзей шасцідзясятых гадоў». У канцы 1860-х вывучала ў Германіі і Швейцарыі дзіцячыя сады, якія працавалі па сістэме Ф. Фробеля. Заўдавеўшы ў 1886 годзе, выйшла замуж за вучня і сябра першага мужа В. І. Семеўскага (памёр ў 1916 годзе). Апошнія гады жыцця правяла ў крайняй патрэбе, адзіноце, хваробах, якія даводзілі да адчаю і думак пра самагубства.

Пахавана на Смаленскіх могілках.

Пляменніца па маці Мікалая Сцяпанавіча і Івана Сцяпанавіча Ганецкіх. У доме дзядзькі Івана Сцяпанавіча жыла першы час пасля заканчэння Смольнага інстытута. Яе сыны Васіль (1864—1933) і Мікалай (1870—1896) былі публіцыстамі.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. — ISBN 5-85270-037-1