Лізавета Памеранская

Лізавета Памеранская (чэшск.: Alžběta Pomořanská; 1346/1347 — 15 красавіка 1393, Градзец-Кралавэ) — жонка імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Карла IV, каралева Чэхіі, імператрыца Свяшчэннай Рымскай імперыі.

Лізавета Памеранская

Нараджэнне 13 лістапада 1347(1347-11-13)[1]
Смерць 14 лютага 1393(1393-02-14)[2][1][…] (45 гадоў)
Месца пахавання
Род Памеранскі дом[d]
Бацька Багуслаў V Вялікі[d]
Маці Лізавета Казіміраўна[d]
Муж Карл IV Люксембургскі[3]
Дзеці Ганна Чэшская, Жыгімонт I Люксембургскі, Маргарыта Багемская[d], Ёган фон Гёрліц[d] і Карал Багемскі[d][4]
Дзейнасць імператрыца-кансорт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лізавета была дачкой памеранскага герцага Багуслава V і Лізаветы Польскай (дачкі польскага караля Казіміра III). 21 мая 1363 года яна пабралася шлюбам у Кракаве з імператарам Карла IV.

На момант заключэння шлюбу нявесце было 16 гадоў, а мужу — 47, усяго толькі за год да гэтага Карл пахаваў сваю папярэднюю жонку. Шлюб быў заключаны па палітычных матывах: Карлу было неабходна раскалоць антычэшскую кааліцыю, створаную аўстрыйскім герцагам Рудольфам IV, у якой прынялі ўдзел чэшскі і венгерскі каралі. 18 чэрвеня 1363 года Лізавета была каранавана ў Празе як каралева Чэхіі, а 1 лістапада 1368 года Папа Урбан V каранаваў яе ў Рыме як імператрыцу Свяшчэннай Рымскай імперыі.

У Карла і Лізаветы было шасцёра дзяцей:

Лізавета была вельмі моцнай і энергічнай жанчынай, у яе склаліся добрыя адносіны з мужам, аднак яна не змагла аказаць уплыву на яго палітыку: ён аддаваў перавагу дзяцям ад ранейшых шлюбаў.

Калі 29 лістапада 1378 года Карл памёр, быўшы ў Празе, яго спадчыннікам стаў Венцэль, сын ад шлюбу з Ганнай Швайдніцкай. Пасля гэтага Лізавета сканцэнтравалася на забеспячэнні дабрабыту сваіх уласных дзяцей, галоўным чынам Сігізмунда, якому яна аказала падтрымку ў атрыманні кароны Венгрыі.

Яна сканала 14 лютага 1393 года ў Градзец-Кралавэ і была пахавана ў пражскім Саборы Святога Віта побач з мужам. Лізавета перажыла мужа на 15 гадоў.

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. Lundy D. R. Elisabeth von Pommern // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі правіць