Лізавета Соф’я Гогенцолерн

Лізавета Соф'я Гогенцолерн (па-нямецку: Elisabeth Sophie von Brandenburg; 4 ліпеня 1589, Берлін — 24 снежня 1629, Франкфурт-на-Одэры) — прадстаўніца арыстакратыі Германіі і Рэчы Паспалітай.

Лізавета Соф'я Гогенцолерн
па-нямецку: Elisabeth Sophie von Brandenburg

Герб «Гогенцолерн»
Герб «Гогенцолерн»
Нараджэнне 4 ліпеня 1589(1589-07-04)[1]
Смерць 24 снежня 1629(1629-12-24) (40 гадоў) ці 24 снежня 1628(1628-12-24)[1] (39 гадоў)
Месца пахавання
Род Гогенцолерны і Радзівілы
Бацька Іаган Георг[d][2]
Маці Лізавета Ангальцкая[d][2]
Муж Юліус Генрых Саксэн-Лаўэнбургскі[d] і Януш Радзівіл[3]
Дзеці Багуслаў Радзівіл
Франц Эрдман Саксэн-Лаўэнбургскі
Дзейнасць арыстакратка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Дачка маркграфа і курфюрста Брандэнбургу Іагана Георга Гогенцолерна і Лізаветы фон Анхальт-Цэрбст.

27 сакавіка 1613 у Берліне ўзяла шлюб з кашталянам віленскім Янушам Радзівілам[4]. Потым жыла разам з мужам галоўным чынам у Гданьску. У 16161618 разам з ім была на эміграцыі ў Германіі.

Пасля смерці мужа ў 1620 з'ехала з Рэчы Паспалітай у Свяшчэнную Рымскую імперыю, асела ў замку Ліхтэнберг. 27 лютага 1628 у Тоўжыме выйшла замуж за генерала імператарскага войска, марыянеткавага князя саксэн-лаўэнбургскага, Юліюша Генрыха. Памерла пасля родаў.

Дзеці правіць

Зноскі

  1. а б Lundy D. R. Elisabeth Sophie Prinzessin von Brandenburg // The Peerage
  2. а б Lundy D. R. The Peerage
  3. Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
  4. Leopold von Zedlitz-Neukirch. Neues preussisches Adels-Lexicon: oder genealogische und diplomatische Nachrichten von den in der preussischen Monarchie ansässigen oder zu derselben in Beziehung stehenden fürstlichen, gräflichen, freiherrlichen und adeligen Häusern. Band 4. Gebr. Reichenbach, 1837. S. 82.

Літаратура правіць