Ліле́я[3], або лілія (Lilium) — род кветкавых раслін сямейства лілейных.

Лілея

Кветка лілеі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lilium L., 1753

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  42722
NCBI  4688
EOL  32531
IPNI  30009317-2

Батанічнае апісанне правіць

Шматгадовыя травяністыя расліны. Цыбуліны з сакавітых незамкнёных лускавінак, яйцападобныя. Сцёблы прамыя, слаба галінастыя, алушаныя ці голыя. Лісце лінейнае, ланцэтнае, сядзячае, у кальчаках або чаргаванае. У некаторых відаў у пазухах лісця ўтвараюцца паветраныя цыбулінкі-бульбачкі для вегетатыўнага размнажэння. Кветкі дыяметрам 13-15 см, правільныя, белыя, жоўтыя, чырвоныя, аранжавыя, рознай формы (званочкавыя, зоркавыя, трубчастыя, лейка-, чалма- і чашападобныя), духмяныя або без паху, у гронках, зрэдку адзіночныя. Плод — каробачка.

Арэал правіць

Каля 100 відаў. Пашыраны ва ўмераным і субтрапічным паясах Паўночнага паўшар'я. Уведзены ў культуру да нашай эры. Больш за 2 тыс. сартоў. На Беларусі 1 дзікарослы від — лілея кучаравая, шэраг інтрадукаваных відаў.

Значэнне і выкарыстанне правіць

 
Лілея Lilium Conca d'Or[ru]

Дэкаратыўныя, фарбавальныя, меданосныя, харчовыя, лекавыя і эфіраносныя расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 75. — 160 с. — 2 350 экз.