Лімфацы́ты (ад лімфа і грэч. κύτος — «ёмішча», тут — «клетка») — адна з форм незярністых лейкацытаў (агранулацытаў) у пазваночных жывёл і чалавека. Шарападобныя клеткі з авальным ядром і цытаплазмай, багатай рыбасомамі. Складаюць 19 — 37 % лейкацытаў перыферычнай крыві.

Здымак аднаго лімфацыта чалавека, атрыманы з дапамогай сканавальнага электроннага мікраскопа

Адрозніваюць малыя, сярэднія і вялікія лімфацыты.

У млекакормячых і птушак паходзяць са стваловых крывятворных клетак і складаюць 2 групы:

Іх патомкі ў дарослых арганізмах размнажаюцца ў селязёнцы, лімфатычных вузлах і лімфоідных фалікулах дыхальнага і стрававальнага трактаў.

Асноўная функцыя — імуналагічная.

Якасная і колькасная ацэнка лімфацытаў мае значэнне ў дыягностыцы захворванняў.

Зноскі

Літаратура правіць