Лінцкі ўніверсітэт Іагана Кеплера

Лінцкі ўніверсітэт Іагана Кеплера (ням.: Johannes Kepler Universität Linz) — аўстрыйская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Лінц. Названа ў гонар Іагана Кеплера.

Лінцкі ўніверсітэт Іагана Кеплера
ням.: Johannes Kepler Universität Linz
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва ням.: Johannes Kepler Universität Linz
Міжнародная назва англ.: Johannes Kepler University Linz
Заснаваны 1966
Студэнты 20 544[1]
Размяшчэнне Лінц
Сайт jku.at
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Універсітэт быў заснаваны 8 кастрычніка 1966 года як Вышэйшая школа сацыяльных і эканамічных навук. Першым рэктарам стаў Людвіг Фролер. У першы год працы ВНУ студэнты паступалі на факультэт сацыяльных, эканамічных і юрыдычных навук. Праз два гады быў створаны факультэт інжынерыі і прыродазнаўчых навук. У 1975 годзе ва ўніверсітэце быў створаны самастойны юрыдычны факультэт. У тым жа годзе ўніверсітэт перайменаваны ва Універсітэт Іагана Кеплера. У 1977 годзе была адкрыты новы кампус факультэта інжынерных і прыродазнаўчых навук. У 2012 годзе быў створаны медыцынскі факультэт.

Структура правіць

  • Юрыдычны факультэт
  • Медыцынскі факультэт
  • Факультэт сацыяльных, эканамічных і дзелавых навук
  • Факультэт інжынерыі і прыродазнаўчых навук

Зноскі

Спасылкі правіць