Ліскі (горад)

горад у Варонежскай вобласці Расіі

Ліскі (руск.: Лиски) — горад (з 1937 г.) у Ліскінскім гарадскім паселішчы Ліскінскага раёна Варонежскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр гарадского паселішча і раёна.

Ліскі
руск.: Лиски
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Статус
Рэгіён
Каардынаты
Кіраўнік адміністрацыі
Міцюраў Яўген Васільевіч (2010)[1]
Заснаваны
1965
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Да 1928 Новая Пакроўка,
да 1943 Свабода,
да 1965 Ліскі,
да 1991 Георгіу-Дэж[2]
горад з
Плошча
63,5596[1] км²
НУМ
110 м
Насельніцтва
54 919[1] чалавек (2009)
Шчыльнасць
864,05 чал./км²
Нацыянальны склад
рускія, інш.
Канфесійны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
+7 47391
Паштовы індэкс
397900 (руск.)
Аўтамабільны код
36
Ідэнтыфікатар
20 221 501
Афіцыйны сайт
portal-liski.ru (руск.)
Рака
Порт
Ліскі
Чыгуначная станцыя
Ліскі
Ліскі на карце Расіі ±
Ліскі (горад) (Расія)
Ліскі (горад)
Ліскі (горад) (Варонежская вобласць)
Ліскі (горад)

Геаграфічныя звесткі правіць

Знаходзіцца на Окска-Данской раўніне, порт на р. Дон; за 98 км на паўднёвы ўсход ад Варонежа. Клімат умерана-кантынентальны, ападкаў 435—560 мм/г. Буйны чыгуначны вузел Паўднёва-Усходняй чыгункі. У гарадское паселішча ўваходзіць хутар Калач (303 чал., 2009 г.)[1].

Гісторыя правіць

З 1571[3] альбо 1576[4] г. ля возера Багаты Затон (Багаты Юрт, сучаснае Багатае возера) на левым беразе р. Дон усталёўваўся летні вартавы пост. У 1787 г. на гэтым месцы слабада Пакроўская ператварылася ў слабаду Новапакроўскую[4], ці сяло Новая Пакроўка (Баброўскае)[2].

На правым беразе Дона на месцы сучаснага горада знаходзіліся сёлы Ліскі17171803 гг. — Петрапаўлаўскае) і Залужнае. У 1870 г. ў Новай Пакроўцы ўтворана чыгуначная станцыя, названая по правабярэжнаму сялу — Ліскі[2]. З 1895 г. станцыя з’яўляецца вузлавой[3].

У 1928 г. сяло Новая Пакроўка аб’яднана з прыстанцыйным пасёлкам і ператворана ў рабочы пасёлак Свабода, які стаў цэнтрам утворанага Ліскінскага раёна. У 1937 г. рабочы пасёлак ператвораны ў горад. У 1943 г. яму нададзена назва па чыгуначнай станцыі — Ліскі. У 1965—91 гг. меў назву Георгіу-Дэж[2].

Эканоміка, адукацыя правіць

Прадпрыемствы машынабудавання, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці, чыгуначнага транспарту і інш. Філіялы варонежскіх дзяржаўнага ўніверсітэта і інстытута высокіх тэхналогій.

Славутасці правіць

Вядомыя людзі правіць

Зноскі правіць

  1. а б в г Поселения // Администрация Лискинского муниципального района Воронежской области. (руск.)
  2. а б в г Лиски // Города России. (руск.)
  3. а б [https://web.archive.org/web/20100709045217/http://liski-adm.ru/region.html Архівавана 9 ліпеня 2010. История района в датах // Администрация Лискинского муниципального района Воронежской области. (руск.)] Архівавана 9 ліпеня 2010.
  4. а б Лиски // Лиски. Информационный портал. (руск.)
  5. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 405. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).

Літаратура правіць

  • ЗЮБИН М. В. Лиски. Земля и люди. Воронеж, 1990. (руск.)

Спасылкі правіць