Літоўскае нацыянальнае абуджэнне

Літоўскі нацыянальны рух (традыцыйна вядомы ў гістарыяграфіі як Літоўскае нацыянальнае абуджэнне літ.: Lietuvių tautinis atgimimas) — барацьба літоўцаў за права на сваё нацыянальнае самавызначэнне. Звязаны з тым, што ў XVIII стагоддзі Літва ўвайшла ў склад Расійскай імперыі ў выніку Падзелаў Рэчы Паспалітай. Прывёў да фармавання сучаснай літоўскай нацыі і да аднаўлення незалежнасці Літвы. Найбольш актыўнымі ўдзельнікамі гэтага руху былі Вінцас Кудзірка, Ёнас Басанавічус і інш. Уплыў на рух аказаў ўздым у Еўропе рамантычнага нацыяналізму, нацыянальна-вызваленчых рухаў.

Статус літоўскай мовы правіць

З-за доўгага перыяду агульнай польска-літоўскай дзяржаўнасці і нацыянальнай прыналежнасці, і палітыкі русіфікацыі Расійскай імперыі многія з літоўскіх дваран у XIX стагоддзі падвергліся паланізацыі, і літоўская мова выкарыстоўвалася толькі беднымі і сярэднімі слаямі грамадства, а частка сярэдніх слаёў, як правіла, выкарыстоўвала польскі для свайго сацыяльнага прасоўвання. Літоўская мова была гутарковай, яна не лічылася дастаткова прэстыжнай для пісьмовага выкарыстання. Яе захоўвала частка дробнага дваранства, асабліва ў Жамойці. Мова была яшчэ не стандартызавана, яе граматыка значна адрозніваліся паміж рознымі рэгіёнамі ў выглядзе аўкштайтскага  (руск.) і жамойцкага дыялектаў. Чакалася, што літоўская мова неўзабаве вымрэ, так як ўсходнія тэрыторыі сучаснай Літвы і паўночна-заходняй Беларусі сталі больш славянізаванымі[1], і многія выкарыстоўвалі польскую ці беларускую мовы ў паўсядзённым жыцці. У пачатку XIX стагоддзя выкарыстанне літоўскай мовы ў значнай ступені абмяжоўваецца літоўскімі сельскімі раёнамі; адзіная вобласць у Літве, дзе літоўскую мову выкарыстоўвалі ў якасці літаратурнай, была Малая Літва, што знаходзілася пад уладай Прусіі. Але і там прыток нямецкіх імігрантаў пагражаў літоўскай мове і культуры прускіх літоўцаў. Некалькі фактараў паспрыялі нацыянальнаму руху: на літоўскую мову звярнулі ўвагу навукоўцы-лінгвісты; пасля адмены прыгоннага права ў Расійскай імперыі ў 1861 годзе, сацыяльная мабільнасць павялічылася, і з’явіўся клас літоўскай інтэлігенцыі, што паходзіла з літоўскай вёскі. У каталіцкай царкве былі паслаблены бар’еры, якія раней заміналі простаму чалавеку падчас набажэнстваў. Больш цесныя адносіны склаліся паміж святарамі-літоўцамі і прыхаджанамі: іх аб’ядноўвала жаданне выкарыстоўваць літоўскую мову[2]. Нацыянальны рух, які складаўся ў той час, імкнуўся трымацца на дыстанцыі ад польскіх і рускіх уплываў, і выкарыстанне літоўскай мовы разглядалася як важны аспект гэтага руху[3].

Распрацоўка нацыянальнай ідэі правіць

 
Адзін з нумароў першай газеты на літоўскай мове — «Аўшра»

Развіццё літоўскай нацыянальнай культуры і нацыянальнай ідэнтычнасці ўскладнялася забаронай літоўскіх газет. Гэта была адна з рэпрэсіўных мер, што з’явілася пасля паўстання 1863 года. Тым не менш, друк кніг на літоўскай мове працягваўся за межамі Расійскай імперыі. Нацыянальны рух пачаўся сярод студэнтаў і моладзі, якія навучаліся ва універсітэтах Расійскай імперыі і замежных дзяржаў. Многія з іх былі сынамі багатых фермераў, і, такім чынам, прыйшоўшы з сялянскага саслоўя, былі менш закранутыя паланізацыяй. Пачалася публікацыя літоўскіх газет Аўшра і Варпас, а затым публікацыя вершаў і кніг на літоўскай мове. Яны выпускаліся ў ЗША і Усходняй Прусіі, у Літву ўвозіліся кантрабандай[4]. Творы рамантызавалі мінулае Вялікага княства Літоўскага, малюючы яе як вялікую дзяржаву са шматлікімі героямі. З літоўскім нацыянальным рухам пачаўся і рух за незалежнасць, з рознымі арганізацыямі, супраць русіфікацыі і расійскага ўплыву. Палітыка рускіх уладаў у адказ стала больш жорсткай, і значная частка касцёлаў была ператворана ў праваслаўныя храмы, працягвалася забарона на літоўскі друк. Тым не менш, нават з цэнзурай газет пісьменнасць літоўцаў працягвала павялічвацца. Працэнтная доля пісьменнасці літоўцаў была адной з самых высокіх, у параўнанні з іншымі народамі Расійскай імперыі, саступаючы толькі фінам, эстонцам і латышам. Да канца XIX стагоддзя сфармавалася сучасная літоўская нацыя. Палітычныя патрабаванні былі выказаныя на Вялікім Віленскім сейме  (руск.), цэнзура літоўскіх газет была адменена ў 1904 годзе.

Зноскі

  1. (літ.) Ethnographic map or Vilnius region in the 19th centuru Архівавана 19 красавіка 2007.. Retrived on 2007-05-02
  2. Christianity in Lithuania Архівавана 29 ліпеня 2020..
  3. Nationalism in Post-Soviet Lithuania(недаступная спасылка).
  4. White. James D. The Revolution in the Baltic Provinces // The Russian Revolution of 1905^ Centerenary Perspectives / Ed. Smele J., Heywood A.. — 2005. — P. 60. — 284 p. — ISBN 0415355680.