Ліяфі́л зрослы, Салянка (Leucocybe connata) — шапкавы базідыяльны грыб сямейства радоўкавыя (Tricholomataceae).

Ліяфіл зрослы

Ліяфіл зрослы, Беларусь
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Leucocybe connata

Сінонімы
Lyophyllum connatum

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  71874
MB  808519

Апісанне правіць

Шапка дыяметрам 4—8 см, пукатая, потым пляскатая, з хваліста-сагнутым краем, белая, пазней ледзь жаўтавата-бураватая. Пласцінкі рэдкія, шырокія, прырослыя зубцом, белыя, потым крэмавыя або шараватыя. Ножка цыліндрычная, суцэльная, потым часта амаль пустая ў сярэдзіне, белая, каля асновы з апушкай міцэлію.

Экалогія правіць

Трапляецца на ўзлесках, у садах і парках, звычайна вялікімі зросткамі ад адной асновы.

Літаратура правіць