Лі Харві Освальд

падазраваны ў забойстве Дж. Кенэдзі

Лі Харві Освальд (англ.: Lee Harvey Oswald; 18 кастрычніка 1939, Новы Арлеан — 24 лістапада 1963, Далас) — адзіны афіцыйны падазраваны ў забойстве амерыканскага прэзідэнта Джона Кенэдзі.

Лі Харві Освальд
Lee Harvey Oswald

Род дзейнасці работнік
Дата нараджэння 18 кастрычніка 1939(1939-10-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 лістапада 1963(1963-11-24) (24 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Роберт Эдвард Лі Освальд-стар. (1896—1939)
Маці Маргерэт Фрэнсіс Клэверы (1907—1981)
Жонка Марына Мікалаеўна Прусакова (Марына Освальд Портэр)
Дзеці Джун Лі Освальд (нар. у 1962)
Месца працы
Альма-матар
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Згодна з высновамі Камісіі Уорэна (1964), Освальд 22 лістапада 1963 г. за 5,6 секунды здзейсніў тры стрэлы ў машыну прэзідэнта з шостага паверху кніжнага склада ў г. Далас, штат Тэхас (у выніку якіх прэзідэнт Кенэдзі быў забіты, губернатар Тэхаса Канолі цяжка паранены, а адзін з мінакоў — лёгка), а затым забіў мясцовага паліцэйскага. Згодна з высновамі камісіі, ён «дзейнічаў у адзіночку і без савета або дапамогі». 24 лістапада пры перавозцы яго ў іншую турму быў смяротна паранены уладальнікам начнога клуба Джэкам Рубі, гэта пабачыла ўся краіна па тэлебачанні ў прамым эфіры.

Освальд у Мінску.

У 1959—1962 гадах Лі Харві Освальд жыў у Савецкім Саюзе, у Мінску, працаваў на радыётэхнічным заводзе «Гарызонт».

Пасля звальнення з шэрагаў марскіх пяхотнікаў арміі ЗША, у 1959 годзе ён за свае грошы прыехаў у СССР праз Фінляндыю і папрасіў грамадзянства. Освальду ўручылі толькі часовыя дакументы, і тады, страціўшы надзею ад адмоваў, Лі Харві парэзаў вены. Амерыканца накіравалі ў ціхі і спакойны Мінск, дзе далі працу і бясплатнае жыллё. Тут Освальд ажаніўся з Марынай Прусаковай (1941 года нараджэння), якая працавала ў суседнім цэху на заводзе, якая нарадзіла яму дачку Джун.

Зноскі

Спасылкі правіць