МАЗ-107 — 14-мятровы трохвосны аднасекцыйны аўтобус асабліва вялікага класа, які выпускаецца Мінскім аўтамабільным заводам з 2001 г. Адносіцца да першага пакалення аўтобусаў МАЗ, уніфікаваны з МАЗ-103 і МАЗ-105, мае падабенства з аўтобусамі Neoplan N4016 і Neoplan N4020, на аснове якіх створана сямейства.

МАЗ-107
Вытворца Мінскі аўтамабільны завод
Месца вытворчасці Мінск, Сцяг Беларусі
Гады выпуску 2001–2020
Тып Гарадскі
Клас Асабліва вялікі
Храналогія
МАЗ-104 няма
Фотагалерэя на Wikimedia Commons МАЗ-107 на Вікісховішчы
Рэстайлінгавы МАЗ-107.466

Выпускаецца некалькі мадыфікацый з рознымі рухавікамі і скрынкамі перадач. У 2008 пачалі выпускацца рэстайлінгавыя мадыфікацыі МАЗ-107.46*, у якіх быў зменены дызайн пераду і задняй панэлі. На працягу вытворчасці ліквідаваліся недахопы і паляпшаліся ўжо існуючыя перавагі.

Для МАЗ-107 прадугледжаны самыя разнастайныя камплектацыі. Аўтобус можа быць укамплектаваны нямецкімі (Mercedes-Benz ці MAN) альбо беларускімі (ММЗ) рухавікамі, механічнай ці аўтаматычнай каробкай перадач. Магчыма рознае планаванне салона і колькасць месцаў, маецца шырокі спіс дадатковага абсталявання. МАЗ-107 і іншыя МАЗы першага пакалення выпускаюцца разам з МАЗамі другога пакалення і перажываюць пастаянныя ўдасканаленні.

МАЗ-107 эксплуатуецца ў гарадах Беларусі (найбольшая колькасць арыгінальных МАЗ-107 у Гомелі), Расіі, Украіны, Румыніі, Эстоніі, Польшчы, Кубы. Шырока распаўсюджаны ў Маскве (каля 370).

На базе МАЗ-107 планавалася наладзіць вытворчасць тралейбусаў МАЗ-107Т, аднак праект не быў ажыццяўлены.

МАЗ-107 можа выпускацца ў прыгарадным варыянце.

Спасылкі правіць