МАЗ-6430

грузавы аўтамабіль

МАЗ-6430 — беларускі седлавы цягач з колавай формулай 6х4. Выпускаецца на Мінскім аўтамабільным заводзе з 1997 года.

МАЗ-6430
МАЗ-6430 на беларускай марцы
МАЗ-6430 на беларускай марцы
Вытворца Мінскі аўтамабільны завод
Месца вытворчасці Мінск Сцяг Беларусі
Гады выпуску 1997–ц.ч.
Тып Седлавы цягач
Колавая формула 6х4
Храналогія
МАЗ-6422
Фотагалерэя на Wikimedia Commons МАЗ-6430 на Вікісховішчы

У 2008 годзе прадстаўлена рэстайлінгавая мадэль з мадэрнізаванай кабінай.

Мадыфікацыі правіць

 
МАЗ-6430 пасля рэстайлінга
  • МАЗ-6430А9-320-020 (2008) — мадыфікацыя з рухавіком ЯМЗ-650.10 магутнасцю 410 к.с., агрэгатаваным з каробкай перадач ZF 16S2220[1]. Поўная маса аўтацягніка — да 52 т.
  • МАЗ-6430W8 (2011) — мадыфікацыя з рухавіком Cummins ISLe 400.40 магутнасцю 400 к.с. (Еўра-4)[2].
  • МАЗ-643029-1420-012 (2017) — мадыфікацыя падвышанай грузападымальнасці і аснашчаная рухавіком Weichei Power WP12.430 (Еўра-4, магутнасць — 430 к.с., макс. круцільны момант — 2060 Нм.)[3]. Матор агрэгатаваны з механічнай 16-ступеньчатай каробкай перадач ZF 16S2520 ТО. Таксама мае ўзмоцненую заднюю падвеску (дапушчальная нагрузка — 26000 кг, нагрузка на сядло — 22500 кг) і разлічаны на працу ў складзе аўтацягніка поўнай масай 65000 кг.

Тэхнічныя характарыстыкі правіць

Мадыфікацыя: МАЗ-643008 МАЗ-643068 [4] МАЗ-6430А5 [5] МАЗ-6430А8 [6] МАЗ-6430А9 [6] МАЗ-643018 [6] МАЗ-6430B9 [7] МАЗ-6430W8 [2] МАЗ-6430E9
Выпуск Зняты з вытворчасці ? ? ? ? ? ? 2011— ?
Рухавік ЯМЗ-7511.10 MAN D2866LF20 ЯМЗ-6582.10 ЯМЗ-6581.10 ЯМЗ-650.10 Daimler Chrysler OM501LA, V6 ЯМЗ-651.10 Cummins ISLe400.40 Daimler Chrysler OM501LA, V6
Экалагічны стандарт Еўра-2 Еўра-2 Еўра-3 Еўра-3 Еўра-3 Еўра-3 Еўра-4 Еўра-4 Еўра-5
Магутнасць, кВт (к.с.) 294 (400) 294 (400) 242,6 (330) 294 (400) 303 (412) 320 (435) 309 (420) 294 (400) 320 (435)
Каробка перадач
(Колькасць перадач)
ЯМЗ-239 (9)
ZF16S-1650 (12)
ZF16S151 (16) 12JS200TА (12) ZF16S1650 (16)
16JS200TA (16)
ZF16S1650 (16)
16JS200TA (16)
ZF16S221 (16) ZF16S2220T0 (16) 16JS200TA (16) ZF16S221 (16)

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць