Маб (спадарожнік Урана)

Маб (англ.: Mab) — спадарожнік планеты Уран. Быў адкрыты 25 жніўня 2003 г. Маркам Шоўолтэрам і Джэкам Лісаўэрам з дапамогай касмічнага тэлескопа «Хабл». Услед за адкрыццём атрымаў часовае абазначэнне S/2003 U 1. Названы ад імя феі з англійскага фальклору, якая ўзгадваецца ў п’есе Шэкспіра «Рамэа і Джульета». Таксама пазначаецца як Уран XXVI.

Маб
спадарожнік Урана
Першаадкрывальнік Mark Robert Showalter[d] і Jack J. Lissauer[d]
Дата адкрыцця 25 жніўня 2003
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось 97 736 км
Эксцэнтрысітэт 0,0025
Перыяд абарачэння 0,923 сутак
Фізічныя характарыстыкі
Дыяметр каля 24 км
Маса 9 exagram[1]

Па прычыне, што гэты спадарожнік малы як па памеры, так і па адбівальнай здольнасці, ён не быў знойдзены на падрабязна даследаваных выявах, зробленых апаратам «Вояджэр-2» падчас яго праходжання каля Урана ў 1986 годзе. Пры гэтым Маб ярчэйшы ў параўнанні з іншым спадарожнікам, Пердытай, якая была адкрыта па фатаграфіях «Вояджэра-2» у 1999 годзе. Гэты факт заахвоціў навукоўцаў паўторна даследаваць старыя здымкі, і Маб была на іх выяўлена.

Памеры Маб вызначаны з малой дакладнасцю. Калі яна такая ж цёмная, як Пак, то яна мае 24 км у дыяметры. Калі ж яна так жа яркая, як суседняя Міранда, то па памерах саступіць нават Купідону, адпавядаючы па памерах самым дробным далёкім спадарожнікам Урана.

Маб абарачаецца на адной адлегласці ад Урана з нядаўна адкрытым пылавым кольцам R/2003 U 1. Памеры спадарожніка блізкія да аптымальных для ўтварэння пылу: больш буйныя спадарожнікі збіраюць ўласны пыл сілай гравітацыі, а ў больш дробных занадта малая плошча паверхні для падсілкоўвання кольца шляхам сутыкненняў з часціцамі кольца або метэароідамі. Аналагічныя кольцы не выяўлены для Пердыты і Купідона, верагодна, з-за таго, што Белінда збірае іх пыл.

  1. https://ssd.jpl.nasa.gov/?sat_phys_par Праверана 5 верасня 2020.