Магда Юлін, у дзявоцтве Маўрой (24 ліпеня 1894, Францыя — 21 снежня 1990, Стакгольм, Швецыя) — шведская фігурыстка, выступала ў жаночым адзіночным катанні. Чэмпіёнка Алімпіяды 1920 года.

Магда Юлін
Род дзейнасці фігурыст
Дата нараджэння 24 ліпеня 1894(1894-07-24)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 снежня 1990(1990-12-21)[1] (96 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Fredrik Emanuel Julin[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Магда Юлін была дачкой французскага музычнага прадзюсара Эдуарда Маўроя. Сям’я пераехала ў Швецыю, калі Магдзе было сем гадоў. Яна ўдзельнічала ў чэмпіянаце свету толькі адзін раз у кар’еры, у 1913 годзе, і заняла тады шостае месца.

Калі Магда ўдзельнічала ў Алімпійскіх гульнях 1920 года, яна была на трэцім месяцы цяжарнасці.

Акрамя Алімпіяды Юлін таксама тройчы выйгравала чэмпіянаты Швецыі і двойчы чэмпіянаты Скандынаўскіх краін.

Магда Юлін мела двух сыноў, а апошнія гады жыцця правяла ў доме састарэлых у Стакгольме.

Зноскі

  1. а б в 18940724-0820 Julin, Magda Henriette Maria // Sveriges dödbok Праверана 6 мая 2018.
  2. Magda Henriette Maria, f. 1894 i Vichy, Frankrike // Swedish Census 1910Riksarkivet. Праверана 6 мая 2018.
  3. Magda Julin // (unspecified title) Праверана 5 мая 2018.
  4. Gravsten #3963 Sjökapten Manne JulinSveriges släktforskarförbund. Праверана 14 мая 2018.