Магдэбургскі водны мост

Магдэбургскі водны мост (ням.: Kanalbrücke Magdeburg, водны шлях цалкам называецца Wasserstraßenkreuz Magdeburg) — водны мост у Германіі, які злучае два важныя каналы: Канал Эльба-Хафель і Сярэднегерманскі канал, праз яго ажыццяўляюцца зносіны з індустрыяльным раёнам — далінай Рура.

Магдэбургскі водны мост
Каардынаты: 52°13′50″ пн. ш. 11°42′08″ у. д.HGЯO
Перасякае Эльба
Месца размяшчэння
Агульная даўжыня
  • 918 м
Адкрыццё 2003
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мост знаходзіцца за 10 км на поўнач ад цэнтра Магдэбурга. На правым беразе Эльбы каля моста знаходзіцца населены пункт Хоэнвартэ.

Даўжыня моста — 918 метраў.

Упершыню ідэя будаўніцтва такога моста выказвалася яшчэ ў 1919 годзе, і да 1938 года суднапад’ёмнік Ротэнзэе і быкі моста былі гатовыя. Аднак будаўніцтва адкладалася падчас Першай і Другой сусветных войнаў. Пасля таго, як Германія была падзелена ў пачатку халоднай вайны, будаўніцтва было адкладзена на нявызначаны тэрмін урадам ГДР. З аб’яднаннем Германіі яго ўзвядзенне зноў зрабілася прыярытэтнай задачай.

Будаўніцтва пачалося ў 1997 годзе і было завершана праз шэсць гадоў (у кастрычніку 2003 года). На яго было затрачана каля паловы мільярда еўра, 68 000 м³ бетону і 24 000 т сталі.