Магеланавы Воблакі

Магеланавы воблакі (Вялікае і Малое) — дзве карлікавыя галактыкі, спадарожнікі Млечнага Шляху; самыя яркія ў Паўднёвым паўшар'і неба, найбольш блізкія да нашай Галактыкі.

Магеланавы воблакі

Названыя па імю Ф. Магелана, каманда якога выявіла іх у час першага кругасветнага падарожжа (1519).

Магеланавы воблакі відаць на паўднёвым небе простым вокам як туманныя плямы няправільнай формы (Вялікае Магеланава воблака — у сузор'і Залатой Рыбы, Малое Магеланава воблака — у Тукане). Памеры гэтых галактык каля некалькіх дзесяткаў тыс. св. гадоў. Адлегласць ад Зямлі да Вялікага Магеланава воблака 150 тыс. св. гадоў, да Малога — 200 тыс. св. гадоў. Магеланавы воблакі сфарміраваліся на некалькі мільярдаў гадоў пазней за нашу Галактыку і маюць шмат маладых зорак і газапылавых комплексаў, дзе ідзе актыўны працэс зоркаўтварэння. У Вялікім Магеланавым воблаку ў лютым 1987 успыхнула звышновая зорка, якую можна было бачыць з Зямлі простым вокам.

Літаратура правіць