Магіла Невядомага Салдата (Парыж)

Магіла Невядомага Салдата (фр.: Tombe du Soldat inconnu) — надмагілле салдату, які загінуў падчас Першай сусветнай вайны, знаходзіцца пад скляпеннямі парыжскай трыумфальнай аркі.

Славутасць
Магіла Невядомага Салдата
фр.: Tombe du Soldat inconnu
48°52′26″ пн. ш. 2°17′42″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Скульптар Edgar Brandt[d]
Дата заснавання 11 лістапада 1920
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Першапачаткова было вырашана (у лістападзе 1919, у першую гадавіну перамір’я) пахаваць Невядомага Салдата ў Пантэоне, аднак пад ціскам грамадскасці было вырашана размясціць магілу пад Трыўмфальнай аркай. 28 студзеня 1921 года адбылося ўрачыстае пахаванне.

2 гады праз зарадзілася традыцыя штодзённага сімвалічнага запальвання Мемарыяльнага агню (flamme de Souvenir) на магіле Невядомага салдата. Гэтага гонару ўдастойваюцца французскія ветэраны другой сусветнай вайны.

Гэты агонь з’яўляецца першым у Заходняй Еўропе вечным агнём пасля таго, як імператар Феадосій пагасіў рымскі агонь Весты ў 394 годзе.