Магіла ахвяр фашызму (Магілёў)

Магіла ахвяр фашызму — мемарыял на Яўрэйскіх (Машэкаўскіх) могілках у г. Магілёве. Пахаваны 2208 яўрэяў з Магілёўскага гета, расстраляных нямецка-фашысцкімі акупантамі 3 кастрычніка 1941 года[1].

Помнік
Магіла ахвяр фашызму
53°54′03″ пн. ш. 30°21′15″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата пабудовы 1965 год
Map
Абеліск на магіле

У кастрычніку 1941 акупанты правялі дзве «акцыі» (такім эўфемізмам гітлераўцы называлі арганізаваныя імі масавыя забойствы) па знішчэнні гета на Дубравенцы[2]. Першае масавае забойства адбылося 2-3 кастрычніка 1941 года. Забойцамі яўрэяў былі айнзатцкаманда 8, 316-ы і 322-і паліцэйскія батальёны, а таксама 51-ы ўкраінскі ахоўны батальён і паліцэйскі атрад «Вальдэнбург», якія забілі 2 273 яўрэі[3] — 65 з іх забілі прама ў гета 2 кастрычніка года, астатніх 2 208 чалавек спачатку загналі на завод імя Дзімітрава, а затым расстралялі 3 кастрычніка на Машэкаўскіх могілках.

Надпіс на абеліску

У 1965 годзе на магіле пастаўлены мармуровы абеліск[1] вышынёй 4 м[4]. Надпіс на помніку гаворыць пра «савецкіх грамадзян», не ўдакладняючы абставіны і нацыянальнасць загінулых.

Зноскі

  1. а б 30. Магіла ахвяр фашызму // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
  2. Адамушко В. И., Бирюкова О. В., Крюк В. П., Кудрякова Г. А. Справочник о местах принудительного содержания гражданского населения на оккупированной территории Беларуси 1941-1944. — Мн.: Национальный архив Республики Беларусь, Государственный комитет по архивам и делопроизводству Республики Беларусь, 2001. — 158 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-6372-19-4.
  3. Gerlach, Ch. Kalkulierte morde. Die deutsche Wirtschafts und Vernichtungspolitik in Weiftrussland 1941 bisl 1944. — Hamburg, 1999. — S. 588—590. (ням.)
  4. Братская могила («еврейское» кладбище) Архівавана 7 жніўня 2019.

Літаратура правіць