Магілёўскі тралейбус

Магілёўскі тралейбус — сістэма тралейбусных ліній ў Магілёве, якая пачала дзейнічаць 19 студзеня 1970 г. На гэты момант ў Магілёве працягласць тралейбусных ліній складае — каля 81 км, 8 маршрутаў. Эксплуатуючай арганізацыяй з’яўляецца МГКУП «Гарэлектратранспарт» ў склад якога ўваходзіць адзін тралейбусны парк. На долю электратранспарта прыпадае 43 % ад агульнага аб’ёму гарадскіх перавозак, за 2007 год перавезена 79,5 млн чалавек.

Магілёўскі тралейбус
Тралейбусная сістэма
Краіна  Беларусь
Горад Магілёў
Дата адкрыцця 19 студзеня 1970
Колькасць маршрутаў 8
Даўжыня кантактнай сеткі 81 км
Агульная даўжыня маршрутаў 221.55 км
Колькасць тралейбусных паркаў 1
Колькасць тралейбусаў 100 + 3 электробуса
Мадэлі эксплуатаваных тралейбусаў БКМ-321, МАЗ-203Т70, МАЗ-303Е, CRRC
Кошт праезду 80 капеек
Кампанія-перавозчык Адкрытае акцыянернае таварыства "Магілёўаблаўтатранс"
Сайт кампаніі http://mogtrollbus.by/
Схема маршрутаў Магілёўскага тралейбуса

Гісторыя правіць

У 1969 годзе работы па будаўніцтве комплексу тралейбуса і падрыхтоўцы кадраў вяліся паскоранымі тэмпамі і ў асноўным былі завершаны да 15 студзеня 1970 г. З 19 студзеня па маршруце Чыгуначны Вакзал — пас. Куйбышава пачалі курсіраваць 6, а з 28 студзеня 18 тралейбусаў. Агульная працягласць лініі складала 10 км.

У кастрычніку 1969 г. Міністэрствам камунальнай гаспадаркі БССР быў зацверджаны штатны расклад адміністрацыйна-кіраўнічага персаналу ў складзе 20 чалавек.

З 1969 па 1982 год Магілёўскае тралейбуснае ўпраўленне знаходзілася ў падпарадкаванні Магілёўскага гарадскога аддзела камунальнай гаспадаркі, з 1982 года ў падпарадкаванні Магілёўскага вытворчага аб’яднання камунальнай гаспадаркі.

У лістападзе 1970 г. у сувязі з заканчэннем будаўніцтва новай тралейбуснай лініі пл. Арджанікідзэ — камбінат Лаўсанбуд быў уведзены ў эксплуатацыю ўчастак працягласцю ў 20 км.

У 1974 годзе скончана будаўніцтва тралейбуснай лініі на ўчастку пл. Леніна — пл. Касманаўтаў і адкрыты новы маршрут: Вакзал — пл. Гагарына — ЦЭЦ-2, працягласцю 33 км.

У 1996—1997 пабудаваны лініі на Магілёўтрансмаш па вуліцах Грышына, Бялінскага, Крупскай (каля 7 км у адзін бок) і пераезд па вуліцы Першамайскай (каля 2,5 км).

У чэрвені 2000 г. Магілёўскае тралейбуснае ўпраўленне перайменавана ў Магілёўскае гарадское камунальнае унітарнае прадпрыемства «Гарэлектратранспарт».

31 снежня 2015 года МДКУП «Гарэлектратранспарт» было рэарганізавана шляхам далучэння да ААТ «Магілёўаблаўтатранс». З 1 студзеня 2016 года поўнае найменне прадпрыемства: «Магілёўскі філіял Тралейбусны парк № 1 ААТ „Магілёўаблаўтатранс“».

Асноўны від дзейнасці прадпрыемства — абслугоўванне насельніцтва пасажырскім электрычным транспартам.

У склад прадпрыемства ўваходзяць тралейбуснае дэпо з тэхналагічным абсталяваннем, энергаслужба, якая абслугоўвае 13 цягавых падстанцый, 100,2 км двухправоднай кантактнай сеткі і 123 км кабельнай сеткі, гараж, які налічвае 15 адзінак тэхнікі, будаўнічы ўчастак. Сацыяльная сфера прадпрыемства ўключае ў сябе сталовую, базу адпачынку «Балонаўка».

Філіял мае на балансе 100 тралейбусаў 2 мадыфікацый і 3 электробусы. Маршрутная сетка філіяла складаецца з 8 маршрутаў, планавы выпуск на лінію ў працоўныя дні складае 75 тралейбусаў, у выходныя дні — 48 тралейбусаў. Філіялам  штогод перавозіцца каля 35,7 млн чалавек.

З 22 мая 2023 пачалі дзейнічаць два новыя маршруты № 16 і № 16д. Па іх пачалі рух новыя 6 тралейбусаў МАЗ-203Т70 з павялічаным аўтаномным ходам.

Маршруты правіць

  • 2: «Зялёны Луг» — з-д «Магілёўтрансмаш»
  • 3: КП «ЦЭЦ-2» — плошча Касманаўтаў
    • 3к: Аблгаз — плошча Касманаўтаў
  • 4: «Любужскі лесапарк» — завулак Ватуціна
  • 5: КП «ЦЭЦ-2» — Чыгуначны вакзал
    • 5к: Аблгаз — Чыгуначны вакзал
  • 6: «Любужскі лесапарк» — КП «ЦЭЦ-2» (працоўныя дні, гадзіны пік)
  • 7: «Зялёны Луг» — Любужскі лесапарк (працоўныя дні, гадзіны пік)
  • 16: м-н «Казіміраўка» — завулак Ватуціна
  • 16д: м-н «Казіміраўка» — Гарадская ветэрынарная станцыя

Перспектывы правіць

Плануецца будаўніцтва ліній у 1-ю чаргу ад праспекта Міру па вул. Якубоўскага да мікрараёна «Спадарожнік», у 2-ю па вул. Лазарэнкі ад Драмтэатра да вул. Касманаўтаў, па вул. Каралёва, праспекце Міру, па вул. Якубоўскага ў жылы раён «Казіміраўка».