Магічны фантан Манжуіка

Магічны фантан Манжуіка (ісп.: Fuente mágica de Montjuic, катал.: Font màgica de Montjuïc) — фантан, знаходзіцца на пагорку Манжуік у Барселоне.

Магічны фантан Манжуіка ўвечары

Магічны фантан быў пабудаваны да Сусветнай выставы 1929 года ў Барселоне ў футурыстычным стылі ў форме эліпса па праекце мясцовага інжынера Карласа Буігаса. У цёмны час сутак уключаецца ілюмінацыя. Музычнае суправаджэнне было ўведзена да Алімпіяды-1992. У канцы верасня ля фантана праводзяцца шоу з пастаноўкамі і феерверкам.

Улетку фантан працуе з чацвярга па нядзелю (шоу - кожныя 30 хвілін).