Мадáм дэ Лавернь (фр.: Madame de Lauvergne; вядомая як Ленадарыда; 1620 ― 167?) ― французская паэтэса, прадстаўніца прэцыёзнай літаратуры.

Мадам дэ Лавернь
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні фр.: Le Roux
Псеўданімы Lénodaride
Дата нараджэння 1620[1]
Дата смерці 1670[2]
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэтка, пісьменніца
Кірунак прэцыёзная літаратура[d]
Мова твораў французская

Біяграфія правіць

Дзявочае прозвішча ― Ле Ру. Існуе зусім мала інфармацыі пра паэтку Ле Ру, якая выдала дыхтоўны зборнік паэзіі пад імем Мадам дэ Лавернь.

«Слоўнік прэцыёзніцаў» (фр.: Le dictionnaire des Précieuses), апублікаваны ў 1660 г., распавядае пра яе: «Ленадарыда (пісьменніцы-прэцыёзніцы пераназывалі сябе імёнамі, запазычанымі з Антычнасці) — удава-прэцыёзніца, ва ўзросце сарака гадоў»; такім чынам, яна павінна была нарадзіцца ў 1620 годзе[3].

Лесбіянка, мадам дэ Лавернь прызналася ў адным з сваіх санетаў у каханні да мадмуазэль Гадфруа ― «Санет да мадмуазэль Гадфруа»[4].

Творчасць правіць

Адзіны зборнік твораў пісьменніцы (выдадзены пасля смерці ў 1680 годзе), які дайшоў да нашага часу, складаецца з элегій, паэмы, мадрыгалаў, празаічных партрэтаў, свайго роду кампазіцый, вельмі модных у той час. Тагачасныя крытыкі адзначаюць «сэнс, правільнасць і густ» аўтара[5].

Творы правіць

  • Recueil de poésies; C. Barbin, 1680[6].

Зноскі

  1. Dictionnaire des précieuses, de Somaize et Livet ; Hildesheim, 1856
  2. Bibliothèque nationale de France BnF catalogue généralParis: BnF.
  3. Dictionnaire des précieuses, de Somaize et Livet; Hildesheim, 1856.
  4. Recueil de poésies; C. Barbin, 1680, p. 156.
  5. Viollet-le-Duc, Bibliothèque poétique, p. 574.
  6. Старонка Gallica, https://gallica.bnf.fr/ark:/12148/bpt6k74569q/f1.item