Маджахе́д (араб. مجاهد‎‎, mujāhid, больш блізкая да літаратурнай арабскай перадача — муджа́хід, мн. лік муджахідзін — «змагар за веру, за правую, святую справу»[1], «той, хто робіць духоўныя высілкі»[2]) — удзельнік джыхаду (аднакарэннае слова), літаральна «змагар».

Маджахед — не толькі воін, але таксама любы мусульманін, чыя барацьба ўкладаецца ў прычынныя рамкі аднаго з азначэнняў джыхаду. Такім чынам, маджахедам можа быць і настаўнік, і святар, і маці, якая выхоўвае сваё дзіця. Загінулы маджахед лічыцца шахідам — пакутнікам, які засведчыў сваю веру перад Алахам, то бок высілкі на шляху Алаха, што выконваюцца маджахедам, не будуць прынятыя, калі гэта ўсё рабілася не для Алаха, а для славы, грошай, помсты або з іншых карыслівых памкненняў, а таксама памкненняў, якія тычацца навязвання асобамі іншага веравызнання, гэта значыць «няверных» на думку маджахедаў.

Зноскі

  1. Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  2. Oxford English Dictionary

Спасылкі правіць