Мадэйра

архіпелаг, аўтаномны рэгіён Партугаліі

Мадэ́йра (парт.: Madeira) — архіпелаг, размешчаны ў паўночнай частцы Атлантычнага акіяна. З’яўляецца аўтаномным рэгіёнам Партугаліі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Фуншал. Плошча — 801 км². Насельніцтва (2011 г.) — 267 938 чал.

Мадэйра
Região Autónoma da Madeira
Герб Мадэйры
Сцяг Мадэйры Герб Мадэйры
Дэвіз: «Das ilhas, as mais belas e livres»   (Партугальская)
«З усіх астравоў, самыя прыгожыя і свабодныя»»
Гімн: «Hino da Região Autónoma da Madeira»
Заснавана 1420
Афіцыйная мова партугальская
Сталіца Фуншал
Найбуйнейшыя гарады Фуншал
Форма кіравання Аўтаномная правінцыя
Прэзідэнт Мігель Альбукерке
Плошча
• Усяго

801 км²
Насельніцтва
• Ацэнка (2011)
Шчыльнасць

267938[1] чал.
334,5 чал./км²
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2010)
  • На душу насельніцтва

$5224000000 €
$21100 €
Валюта Еўра (€)[к 1]
Тэлефонны код +351 291
Часавыя паясы +0

Гісторыя правіць

Востраў быў адкрыты яшчэ фінікійцамі, але не быў заселены. Засяленне пачалося пасля партугальскіх экспедыцый у 1418 і 1420 гадах. У гэтыя гады тут з’явіліся плантацыі цукровага трыснягу.

З 1580 года да 1640 года Мадэйра разам з усёй Партугаліяй уваходзіла ў склад Іспаніі. У 1801 годзе і з 1807 года да 1814 года знаходзілася пад брытанскай уладай.

У 1922 годзе на Мадэйры правёў апошнія месяцы свайго жыцця Карл I Габсбург, апошні імператар Аўстра-Венгрыі.

У 1976 годзе Мадэйра атрымала статус аўтаномнага рэгіёна.

Геаграфія правіць

 
Карта

Архіпелаг мае вулканічнае паходжанне, знаходзіцца недалёка ад паўночнага ўзбярэжжа Афрыкі, на поўнач ад Канарскіх астравоў. Архіпелаг утрымлівае астравы Мадэйра (741 км²), Порту-Санту (42,5 км²) і некалькі астравоў Дэзерташ. Агульная плошча складае 801 км².

Паверхня астравоў гарыстая. Найвышэйшы пункт — гэта Піку Руйву на востраве Мадэйра (1861 м).

На астравах вырошчваюцца вінаград, цукровы трыснёг, садавіна і гародніна. Развіццё атрымала і рыбалоўства. Сусветную вядомасць атрымалі віны Мадэйры. Астравы з’яўляюцца вельмі прыцягальнымі для турыстаў.

Клімат міжземнаморскі мяккі. Сярэдняя тэмпература вагаецца ад 16 °C да 22 °C. Частка паверхні астравоў пакрытая субтрапічнымі лясамі (лясы Мадэйры ўнесены ў Спіс Сусветнай Спадчыны ЮНЕСКА).

Зноскі

Спасылкі правіць