Гэты артыкул пра кірунак у мастацтве. Пра гістарычны перыяд гл. Эпоха мадэрну

Мадэрнізм (італ.: modernismo — «сучасная плынь»; ад лац.: modernus — «сучасны, нядаўні») — кірунак у мастацтве XX стагоддзя, які характарызуецца разрывам з папярэднім гістарычным вопытам мастацкай творчасці, імкненнем зацвердзіць новыя нетрадыцыйныя пачаткі ў мастацтве, бесперапынным абнаўленнем мастацкіх форм, а таксама ўмоўнасцю (схематызацыяй, адцягненасцю) стылю[1]. Мадэрнісцкая парадыгма была адной з лідыруючых у заходняй цывілізацыі першай паловы XX стагоддзя; у другой палове стагоддзя яна была падвергнута разгорнутай крытыцы.

Тэрмін «мадэрнізм» уласцівы толькі айчыннай мастацтвазнаўчай школе, у заходніх (англамоўных) крыніцах — гэта тэрмін «modern». У беларускай эстэтыцы «мадэрн» азначае гістарычна мастацкі стыль канца XIX — пачатку XX стагоддзя, які папярэднічаў мадэрнізму (рускі мадэрн, ар нуво, югендстыль, сецэсіён і інш.), таму неабходна адрозніваць гэтыя два паняцці, каб пазбегнуць блытаніны.

Мадэрнізм у выяўленчым мастацтве правіць

 
Тэа ван Дусбург. Плакат з аб'явай вечара дадаістаў

Мадэрнізм — сукупнасць мастацкіх кірункаў у мастацтве другой паловы дзевятнаццатага — сярэдзіны дваццатага стагоддзя. Найбольш значнымі мадэрнісцкімі тэндэнцыямі былі імпрэсіянізм, мадэрн, экспрэсіянізм, неа- і постімпрэсіянізм, фавізм, кубізм, футурызм. А таксама пазнейшыя плыні — абстрактнае мастацтва, дадаізм, сюррэалізм. У вузкім сэнсе мадэрнізм разглядаецца як ранняя ступень авангардызму, пачатак перагляду класічных традыцый. Датай зараджэння мадэрнізму часта завуць 1863 год — год адкрыцця ў Парыжы «Салона адхіленых», куды прымаліся працы мастакоў. У шырокім сэнсе мадэрнізм — «іншае мастацтва», галоўнай мэтай якога з'яўляецца стварэнне арыгінальных твораў, якія нясуць новыя выразныя сродкі выяўленчай мовы, заснаваны на ўнутранай свабодзе і асаблівым бачанні свету аўтарам.

Мадэрнізм у архітэктуры правіць

Выраз «мадэрнізм у архітэктуры» выкарыстоўваецца часта як сінонім тэрміна «сучасная архітэктура», але апошні тэрмін усё ж шырэйшы. Мадэрнізм у архітэктуры ахоплівае творчасць піянераў сучаснай архітэктуры і іх паслядоўнікаў у часавым прамежку з пачатку 1920-х гадоў і па 70-я80-я гады (у Еўропе), калі ў архітэктуры ўзніклі новыя тэндэнцыі.

У спецыяльнай літаратуры тэрміну «архітэктурны мадэрнізм» адпавядаюць англійскія тэрміны «modern architecture», «modern movement» ці ж «modern», ужытныя ў тым жа кантэксце. Выраз «мадэрнізм» выкарыстоўваецца часам як сінонім паняцця «сучасная архітэктура»; ці ж як назва стылю (у англамоўнай літаратуры — «modern»).

 
Палац Нацыянальнага кангрэса ў Бразіліа, Оскар Німеер (1960)

Архітэктурны мадэрнізм уключае такія архітэктурныя кірункі, як еўрапейскі функцыяналізм 20-30-х гадоў, канструктывізм і рацыяналізм у 20-х гадах Расіі, рух «баўхаўз» у Германіі, архітэктурны ар-дэко стыль, інтэрнацыянальны стыль, бруталізм, арганічная архітэктура. Такім чынам, кожная з гэтых з'яў — у сутнасці адна з галін агульнага дрэва, архітэктурнага мадэрнізму.

Асноўныя прадстаўнікі архітэктурнага мадэрнізму — гэта піянеры сучаснай архітэктуры Фрэнк Лойд Райт, Вальтэр Гропіус, Рыхард Нойтра, Людвіг Міс ван Дэр Роэ, Ле Карбюзье, Алвар Аалта, Оскар Німеер, а таксама некаторыя іншыя.

Мадэрнісцкія плыні ў мастацтве правіць

Крытыка правіць

Праціўнікамі мадэрнізму былі Максім Горкі[2] і Міхаіл Ліфшыц[3].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Глоссарий.ru: Модернизм(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2008. Праверана 13 ліпеня 2012.
  2. «Горкі выступае перакананым праціўнікам мадэрнізму і паслядоўным змагаром рэалістычнага мастацтва, закліканага будзіць у людзях лепшыя, высакародныя пачуцці, умацоўваць у чалавеку павагу да сябе і да іншых людзей» (Канд. філал. навук А. М. Щуйскі) с. 140.
  3. Почему я не модернист? Архівавана 12 жніўня 2012.

Спасылкі правіць