Мазавецкае ваяводства (1529—1795)

ваяводства Рэчы Паспалітай

Мазавецкае ваяводства (польск.: Województwo mazowieckie) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Каралеўства Польскага і Рэчы Паспалітай, якая існавала з 1529 па 1795 год у складзе Велікапольскай правінцыі. Падзялялася на 23 паветы. Сядзібай ваяводскіх улад быў горад Варшава.

Мазавецкае ваяводства
польск.: Województwo mazowieckie
лац.: Palatinatus Masoviensis
Герб[d]
Герб[d]
Краіна  Рэч Паспалітая
Статус Ваяводства
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Варшава
Дата ўтварэння 1526
Дата скасавання 1795
Насельніцтва (1790) 402 000
Плошча 23 200 км²
Мазавецкае ваяводства на карце

Гісторыя правіць

Пасля смерці апошняга з мазавецкіх князёў Януша ІІІ мясцовы сейм 10 верасня 1526 года прысягнуў на вернасць польскаму каралю. 20 верасня кароль Жыгімонт I Стары заснаваў новую пасаду намесніка княства, якім павінен быў быць кожны раз мазавецкі ваявода. Першым намеснікам стаў Фелікс Бжэскі. У пачатку 1529 года паміж мазаўшанамі і кароннымі дэлегатамі 11 лютага была заключана дамова, паводле якой княства было ўключана ў склад Кароны з правамі ваяводства, а мазавецкая шляхта ўраўнавана ў правах і абавязках з кароннай. Гэта пагадненне было зацверджана каралём прывілеем 27 снежня 1529 года. Гэты прывілей утрымваў усе абавязкі, падаткі і ільготы, якімі мазавецкая шляхта была абавязана князям, і зацвярджаў правы, прывілеі і вольнасці, якія яна атрымала. Мазовія таксама захоўвала сваю судовую адасобленасць.