Мазырская акруга

Мазырская акруга – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 19241930 гг. і 19351938 гг. Утворана 17 ліпеня 1924 г. у складзе Мазырскага павета за выключэннем Дзякавіцкай воласці і далучаных да Мазырскага частак Рэчыцкага павета, Азарыцкай воласці цалкам і часткі Акцябрскай (Рудабельскай) воласці Бабруйскага павета[1]. Цэнтр – г. Мазыр. Плошча 16 268 км², насельніцтва 319,2 тыс. чалавек (1924 г.).

Мазырская акруга
Мазырская акруга
Краіна
Уваходзіць у Беларуская ССР
Адміністрацыйны цэнтр Горад Мазыр
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924 і 21 чэрвеня 1935
Дата скасавання 26 кастрычніка 1930 і 20 лютага 1938
Насельніцтва (1926) 330,0 тыс.
Плошча 16,3 тыс.
Мазырская акруга на карце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Мазырская акруга ў 1925 годзе
Мазырская акруга ў 1928 годзе

Уключала 10 раёнаў: Азарыцкі, Жыткавіцкі, Калінкавіцкі, Капаткевіцкі, Каралінскі, Лельчыцкі, Мазырскі, Нараўлянскі, Петрыкаўскі і Тураўскі; раёны падзяляліся на 128 сельсаветаў. У акругу ўваходзілі 3 гарады (Калінкавічы, Мазыр, Петрыкаў), 4 мястэчкі (Жыткавічы, Капаткевічы, Нароўля, Тураў). 9 чэрвеня 1927 г. да акругі далучаны Юравіцкі раён скасаванай Рэчыцкай акругі. На 1 студзеня 1930 г. у акрузе 10 раёнаў, 3 гарады, 5 мястэчак і 124 сельсавета. Акруговая газета – «Чырвонае Палессе». 26 кастрычніка 1930 г. акруга скасавана. Зноў утворана 21 чэрвеня 1935 г., уключала 9 раёнаў: Даманавіцкі, Ельскі, Жыткавіцкі, Капаткевіцкі, Лельчыцкі, Мазырскі, Нараўлянскі, Петрыкаўскі, Тураўскі. Акруговая газета – «Бальшавік Палесся». 20 лютага 1938 г. акруга скасавана, тэрыторыя ўключана ў Палескую вобласць.

Зноскі

  1. Постановление II сессии ЦИК БССР 6-го созыва «Об административно-хозяйственном делении БССР» // Собрание узаконений и распоряжений Рабоче-Крестьянского правительства Белорусской Социалистической Советской Республики. — Минск: Отдел законодательных предположений НКЮБ. — № 13, 1924.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.