Майкл Джордж Фрэнсіс Вентрыс (англ.: Michael George Francis Ventris, 12 ліпеня 1922 г. - 6 верасня 1956 г.) – брытанскі лінгвіст-самавучка, расшыфроўшчык крыцкага лінейнага пісьма тыпу Б.

Майкл Джордж Фрэнсіс Вентрыс
Michael George Francis Ventris
Дата нараджэння 12 ліпеня 1922(1922-07-12)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 верасня 1956(1956-09-06)[1][2] (34 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мовазнавец, архітэктар, класіцыст, філолаг
Навуковая сфера мовазнаўства
Альма-матар
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Знак на доме ў Лондане, дзе жыў М. Вентрыс у 1953 - 1956 гг.

Майкл Джордж Фрэнсіс Вентрыс правёў дзяцінства ў Швейцарыі. З ранняга ўзросту дэманстраваў схільнасць да моў. Ведаў старажытнагрэчаскую мову і лаціну. У 1940 г. паступіў ва ўніверсітэт для вывучэння архітэктуры. У сувязі з падзеямі II Сусветнай вайны часова пакінуў вучобу, служыў у брытанскай авіяцыі. Пасля заканчэння вайны працягваў вучобу да 1948 г. Здолеў даказаць, што крыцкае лінейнае пісьмо напісана на архаічнай форме старажытнагрэчаскай мовы, узнавіў яе фанетыку. Разам з прафесійным лінгвістам Джонам Чэдвікам канчаткова дэшыфраваў надпісы. Загінуў у 1956 г. у выніку аўтамабільнай катастрофы.

Зноскі

  1. а б Michael Ventris // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Michael George Francis Ventris // Brockhaus Enzyklopädie

Літаратура правіць

  • Лисовый И. А., Ревяко К. А. Античный мир в терминах, именах и названиях: Словарь-справочник по истории и культуре Древней Греции и Рима / Науч. ред. А. И. Немировский. — 3-е изд. — Мн: Беларусь, 2001