Майкл Джон Сміт (англ.: Michael John Smith; 30 красавіка 1945 — 28 студзеня 1986) — астранаўт НАСА. Быў у складзе экіпажа з 7 астранаўтаў шатла «Чэленджэр» і загінуў пры яго старце 28 студзеня 1986 года ў самым пачатку свайго першага палёту. Падпалкоўнік ВМС ЗША.

Майкл Джон Сміт
Michael John Smith
Партрэт
Краіна:  ЗША
Спецыяльнасць: лётчык-выпрабавальнік
Воінскае званне: падпалкоўнік
Экспедыцыі: STS-51L
Дата нараджэння: 30 красавіка 1945(1945-04-30)[1]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 28 студзеня 1986(1986-01-28)[1] (40 гадоў)
Месца смерці:
Узнагароды:
Крыж лётных заслуг (ЗША) Air Medal Касмічны медаль пашаны Кангрэса NASA Distinguished Service Medal
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Падрыхтоўка да касмічнага палёту правіць

Сміт быў запрошаны ў НАСА ў якасці кандыдата ў астранаўты ў траўні 1980 года ў складзе 9-га набору. Пачаў праходжанне курса агульнакасмічнай падрыхтоўкі (АКП) з ліпеня 1980 года. Па заканчэнні навучання ў жніўня 1981 года атрымаў кваліфікацыю «спецыяліст палёту» і атрымаў прызначэнне ў Аддзел астранаўтаў НАСА.

Касмічныя палёты правіць

Першы палёт — STS-51L шатла «Чэленджэр». Старт зроблены 28 студзеня 1986 года, Сміт ляцеў у якасці спецыяліста палёту. Праз 73 секунды пасля старту з-за дэфекту ўшчыльняльнага кольца цвёрдапаліўнага паскаральніка шатл выбухнуў, увесь экіпаж загінуў.

Узнагароды правіць

  • Медаль «За касмічны палёт» (1986),
  • Касмічны медаль пашаны Кангрэса (2004),
  • Медаль Міністэрства абароны «За выдатную службу» (ЗША),
  • Крыж лётных заслуг (ЗША),
  • Паветраны медаль (ЗША) (16 медалёў),
  • Крыж «За адвагу» (Паўднёвы В’етнам).

Зноскі

Спасылкі правіць