Майкл Колінз (Ірландыя)

Майкл Ко́лінз (ірл.: Mícheál Ó Coileáin, англ.: Michael Collins; 16 кастрычніка 1890, каля Сэмз Крос, Вест Корк, Ірландыя — 22 жніўня 1922, Беал-на-Мблат, каля Корка) — ірландскі нацыянальны герой, рэвалюцыянер, палітычны і ваенны дзеяч.

Майкл Колінз
ірл.: Mícheál Seán Ó Coileáin
англ.: Michael John Collins
міністр фінансаў Ірландыі[d]
2 красавіка 1919 — 22 жніўня 1922
Папярэднік Eoin MacNeill[d]
Пераемнік Уільям Томас Косгрэйв
міністр юстыцыі і роўнасці Ірландыі[d]
22 студзеня 1919 — 1 красавіка 1919
Пераемнік Arthur Griffith[d]
дэпутат 31-га парламента Вялікабрытаніі[d]
14 снежня 1918 — 22 жніўня 1922
дэпутат Дойл Эрэн[d]
9 верасня 1922 — 9 жніўня 1923
дэпутат Дойл Эрэн[d]
16 жніўня 1921 — 8 чэрвеня 1922
дэпутат Дойл Эрэн[d]
21 студзеня 1919 — 10 мая 1921
Нараджэнне 16 кастрычніка 1890(1890-10-16)[1][2]
Смерць 22 жніўня 1922(1922-08-22)[1][2][…] (31 год)
Месца пахавання
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, афіцэр, дзяржаўны дзеяч
Аўтограф Выява аўтографа
Прыналежнасць Ірландская Свабодная дзяржава
Званне галоўнакамандуючы
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

З сям’і фермера, наймалодшы з васьмі дзяцей. Рана застаўся без бацькі, з малых гадоў пад уплывам ірландскай нацыянальнай ідэі, якую яму выказвалі бацька, потым школьны настаўнік. Яшчэ да 14 гадоў пачаў удзел у барацьбе за незалежнасць Ірландыі.

Член Ірландскага рэспубліканскага брацтва (1909). Падчас Велікоднага паўстання (1916) капітан Ірландскіх добраахвотнікаў, пасля правалу інсурэкцыі зняволены на 8 месяцаў. Адзін з «выканаўчых дырэктараў» (англ. Executive) Ірландскіх добраахвотнікаў (1917, з 1919 — Ірландская рэспубліканская армія). Прэзідэнт Ірландскага рэспубліканскага брацтва (з 1917). Ваенны кіраўнік ірландскіх рэспубліканскіх сіл (1917), стваральнік і кіраўнік контрразведкі ІРА, у тым ліку сакрэтнай групы забойцаў «Сквод» (нефарм. «12 апосталаў»), якая паспяхова змагалася з аддзяленнем «G» брытанскай разведкі ў Ірландыі. Арганізатар кампаніі па збору сродкаў і прыцягненню добраахвотнікаў, кіраўнік сакрэтных паставак зброі і боепрыпасаў у Ірландыю.

Міністр фінансаў у Дойле (ірландскім парламенце). Пасля Вайны за незалежнасць прадстаўнік Ірландыі на мірных перамовах у Лондане (1921)[3]. Падпісаў (21.12.1921) пагадненне, паводле якога паўднёвая частка Ірландыі атрымлівала статус дамініёна. Пагадненне падзяліла нацыянальныя сілы, і ў выніку пачало грамадзянскую вайну ў Ірландыі (28.6.1922).

Вядома, што Колінз без ахвоты падпісваў нявыгаднае для Ірландыі пагадненне, якое фактычна адкідала палітычныя дасягненні 1919—1921, і добра ўсведамляў наступствы. Аднак ён лічыў, што будучае дасягненне незалежнай дзяржаўнасці Ірландыі залежыць ад мноства неабходных паступовых крокаў, адным з якіх было і пагадненне. Вядома, што пасля падпісання ён пісаў сябрам, што толькі што падпісаў сабе смяротны прысуд.

Пасля сыходу дэ Валера ў адстаўку з-за пагаднення кіраўнік Часовага Ураду (студзень 1922), быў адным з тых, хто прыймаў здачу брытанцамі Дублінскага замка — сядзібы брытанскіх уладаў у Ірландыі. Галоўнакамандуючы ўрадавай Арміі Свабоднай Дзяржавы (Ірландская Рэспубліканская Армія) з чэрвеня 1922. Быў забіты з засады, верагодна, праціўнікамі пагаднення з Брытаніяй, хоць у гістарыяграфіі і існуюць іншыя версіі (брытанскія сакрэтныя службы, уласныя людзі і інш.).

Зноскі

  1. а б Michael Collins // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Michael Collins // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Мяркуецца, што прэзідэнт дэ Валера выслаў яго, каб дыстанцыявацца ад вельмі пэўнага правалу перамоў.

Літаратура правіць

  • Dana Green. Michael Collins: A Beloved Irish Patriot // Military History Online.
  • Coogan, Tim Pat (2002). Michael Collins: The Man Who Made Ireland. Palgrave Macmillan. ISBN 0-312-29511-1.
  • Dwyer, T. Ryle (1999). Big Fellow, Long Fellow: A Joint Biography of Collins and De Valera. St. Martin's Press. ISBN 0-7171-4084-9.
  • Dwyer, T. Ryle (2005). The Squad and the Intelligence Operations of Michael Collins. Mercier Press. ISBN 1-85635-469-5.
  • Hart, Peter (2006). Mick: The Real Michael Collins. Penguin. ISBN 0-67003147-X.
  • Kautt, W. H. (1999). The Anglo-Irish War, 1916–1921: A People's War. Greenwood Publishing Group. ISBN 978-0-275-96311-8.</ref>
  • Laffan, Michael (1999). The Resurrection of Ireland: The Sinn Féin Party, 1916-1923. MCambridge University Press. ISBN 0-52167267-8.
  • Mackay, James (2005). Michael Collins: A Life. Mainstream Publishing. ISBN 1-85158-857-4.
  • Stewart, Anthony Terence Quincey (1997). Michael Collins: The Secret File. University of Michigan. ISBN 0-85640-614-7.

Спасылкі правіць