Майлі Рэй Сайрус (англ.: Miley Ray Cyrus; імя пры нараджэнні: Дэсціні Хоўп Сайрус (англ.: Destiny Hope Cyrus); нар. 23 лістапада 1992) — амерыканская актрыса, спявачка і кампазітар, дачка выканаўцы кантры Білі Рэя Сайруса.

Майлі Сайрус
Miley Cyrus
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Майлі Рэй Сайрус
Дата нараджэння 23 лістапада 1992(1992-11-23)[1][2][…] (31 год)
Месца нараджэння
Краіна Сцяг ЗША ЗША
Бацька Billy Ray Cyrus[d]
Маці Tish Cyrus[d]
Жонка Liam Hemsworth[d][4]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі аўтар-выканаўца, акцёр агучвання, музыкант, тэлеакцёр, кінаакцёр, спявак, акцёр
Гады актыўнасці 2001 — наш час
Пеўчы голас мецца-сапрана і кантральта[d]
Інструменты вакал
электрычная гітара
акустычная гітара
фартэпіяна
Жанры поп
цін-поп
кантры
танцавальная музыка
рок-музыка
Супрацоўніцтва Білі Рэй Сайрус
Jonas Brothers
Джасцін Бібер
Timbaland
Лэйблы Walt Disney
Hollywood Records
Fascination Records
Avex Group
Universal Records
Грамадская дзейнасць
Партыя
Узнагароды

Time 100[d] (2014)

Грэмі
Аўтограф Аўтограф

mileycyrus.com


Аўтограф Майлі Сайрус
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Творчасць правіць

Атрымала сусветную славу, зняўшыся ў галоўнай ролі ў серыяле «Ханна Мантана», дзе згуляла амерыканскую школьніцу Майлі Сцюарт, якая адначасова з’яўляецца поп-зоркай Ханнай Мантанай. Таксама Сайрус запісала да яго два саўндтрэкі Hannah Montana (2006) і Hannah Montana 2/Meet Miley Cyrus (2007), выпушчаных пад лэйблам Walt Disney Records. З поспехам серыяла «Ханна Мантана» Майлі стала кумірам падлеткаў. У 2007 годзе Сайрус заключыла кантракт з Hollywood Records, каб пачаць сольную кар’еру. У тым жа годзе быў арганізаваны канцэртны тур пад назвай Best of Both Worlds Tour, пазней запісы з яго ўвайшлі ў камерцыйна паспяховы фільм-канцэрт «Канцэртны тур Ханны Мантана і Майлі Сайрус» (Hannah Montana & Miley Cyrus: Best of Worlds Concert, 2008) .

У ліпені 2008 года Сайрус выпусціла свой першы сольны альбом Breakout, які стаў вельмі паспяховым у плане продажаў.

У 2009 годзе Сайрус была намінавана на «Залаты глобус» у намінацыі «Лепшая песня» за выкананне кампазіцыі I Thought I Lost You, якая прагучала ў мультфільме «Вольт», у якім яна таксама агучыла адну з роляў. Улетку таго ж года ў пракат выйшла поўнаметражная версія «Ханны Мантаны», а пазней быў выпушчаны яе саўндтрэк.

Зноскі

  1. Miley Cyrus // (unspecified title) Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Miley Cyrus // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Miley Cyrus, Liam Hemsworth single again, divorce finalizedABC News, 2020.

Спасылкі правіць