Майнцкі сабор (ням.: Mainzer Dom, поўная назва: Der hohe Dom zu Mainz) — сабор біскупа ў германскім горадзе Майнцы, адзін з т.зв. «імператарскіх сабораў» (ням.: Kaiserdom). З архітэктурнай кропкі гледжання, у сённяшняй форме гэта — трохнефная базіліка з калонамі, у раманскім стылі з элементамі готыкі і барока.

Славутасць
Майнцкі сабор
49°59′56″ пн. ш. 8°16′26″ у. д.HGЯO
Краіна  Германія
Месцазнаходжанне
Канфесія каталіцтва
Епархія Майнцская дыяцэзія[d]
Архітэктурны стыль раманскі стыль
Дата заснавання X стагоддзе
Сайт mainzer-dom.de
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Будаўніцтва сабора пачалося меркавана ў канцы X стагоддзя, у наступныя стагоддзі дабудоўваліся розныя часткі, ажыццяўляліся рэстаўрацыі і аднаўленні пасля частковых разбурэнняў. У Сярэднія вякі ў ім каранавалі некалькіх каралёў. У 1184 г. Фрыдрых I Барбароса адзначаў у ім пасвячэнне яго сыноў у рыцары, якое ўвайшло ў гісторыю як найбуйнейшая ўрачыстасць Сярэднявечча.

Памеры правіць

  • Агульная даўжыня: 109 м унутры, 116 м звонку
  • Даўжыня сярэдняга нефа: 53 м
  • Шырыня сярэдняга нефа: 13,5 м
  • Вышыня сярэдняга нефа: 29 м
  • Вышыня заходняй вежы: 83 м

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.

Спасылкі правіць