Майран Шоулз
Майран Сэмюэл Шоулз (англ.: Myron Samuel Scholes; 1 ліпеня 1941 г., Тымінс, правінцыя Антарыё, Канада) — амерыканскі эканаміст канадскага паходжання, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1997) «за новы метад вызначэння кошту вытворных каштоўных папер». Шоулз з'яўляецца адным з аўтараў фінансавай мадэлі Блэка — Шоулза (мадэлі цэнаўтварэння апцыёнаў).
Майран Шоулз | |
---|---|
англ.: Myron Samuel Scholes | |
Дата нараджэння | 1 ліпеня 1941[1][2][…] (82 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | эканаміст, матэматык, даследчык |
Навуковая сфера | эканоміка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Мертан Мілер |
Член у | |
Узнагароды | |
Сайт | news.stanford.edu/… (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вучыўся ва Універсітэце Мак-Майстра (Гамільтан, Канада) і Чыкагскім універсітэце, у якім атрымаў ступень PhD. Працаваў у Масачусецкім тэхналагічным інстытуце, Чыкагскім і Стэнфардскім універсітэце, у якім цяпер ён носіць званне ганаровага прафесара імя Фрэнка Э. Бака.
У 2003 годзе Шоулз быў ўцягнуты ў скандал вакол амерыканскага хедж-фонду LTCM (Long-Term Capital Management), у якім з'яўляўся адным з партнёраў, нараўне з іншым нобелеўскім лаўрэатам Робертам Мертанам. Фонд абвінавачваўся ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, а экспертам-кансультантам з боку дзяржавы на судовым працэсе выступаў лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы 2001 Джозеф Стыгліц.
Асноўныя працы правіць
- Манаграфія «Падаткі і стратэгія бізнесу» (Taxes and Business Strategies, 1991; у суаўтарстве з М. Волфсанам).
- Артыкул «Фінансавая інфраструктура і эканамічны рост» (Financial Infrastructure and Economic Growth, 1996).
Зноскі
- ↑ Myron Samuel Scholes // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Myron S. Scholes // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.econometricsociety.org/society/organization-and-governance/fellows/current Праверана 6 красавіка 2023.