Май Вольфавіч Данцыг

мастак

Май Вольфавіч Да́нцыг (27 красавіка 1930, Мінск, БССР26 сакавіка 2017, Мінск, Беларусь) — беларускі жывапісец. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1968). Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1973). Народны мастак Беларусі (1995). Кавалер ордэна Францыска Скарыны (2005)[3].

Май Вольфавіч Данцыг
Фатаграфія
Май Данцыг, фота Яўгена Колчава, 2013
Дата нараджэння 27 красавіка 1930(1930-04-27)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 сакавіка 2017(2017-03-26) (86 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, дзеяч выяўленчага мастацтва, кераміст
Месца працы
Жанр індустрыяльны пейзаж, партрэт, тэматычная карціна
Вучоба
Мастацкі кірунак рэалізм
Заступнікі Віталь Цвірка
Уплыў Пётр Пакаржэўскі[d], Віктар Цыплакоў[d] і Міхаіл Курылка[d]
Уплыў на Ігар Бархаткоў, Анатоль Кузняцоў
Член у
Прэміі
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыў у 1952 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1958 годзе — Маскоўскі мастацкі інстытут імя Сурыкава. З 1958 года выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў, з 1980 года — прафесар. З 1962 года ўваходзіў у праўленне Саюза мастакоў БССР[3].

З восені 1988 года да лета 2001 года старшыня Мінскага аб’яднання яўрэйскай культуры імя Ізі Харыка. У першай палове 1990-х гадоў займаўся праблемамі ўвекавечання памяці вязняў Мінскага гета як старшыня грамадскай камісіі па стварэнні мемарыяльнага комплексу[4]. У 1995 г. уваходзіў у рэдкалегію газеты «Авив хадаш» (Мінск)[4]. Быў віцэ-прэзідэнтам Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын[3].

Творчасць правіць

 
«Мой горад старажытны, малады» ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі

Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу. Сярод работ: тэматычныя карціны «Раніца новага Мінска» (1959), «Партызанскае вяселле» (1968), «Купалаўскія радкі» (1972), «Легенда Беларусі» (1975), «І памятае свет уратаваны…» (1985—1995); лірычныя пейзажы «Стары і новы Мінск» (1963), «Мой горад старажытны, малады» (1972), «Цішыня» (1976), «Бацькаўшчына мая» (1982), «Мая Лагойшчына» (1985), серыя «Віцебск — радзіма Шагала» (1994); нацюрморты «Бэз» (1962), «Аб Вялікай Айчыннай…» (1968), «Ялінка» (1971), «Палітра новабудоўляў» (1979; партрэты «Сталявар» (1956), «Кінарэжысёр Э. Клімаў» (1985), пісьменнікаў А. Адамовіча, Васіля Быкава (абодва 1986), А. Анікейчыка і інш. З твораў манументальнага жывапісу: мазаічнае пано «Партызанскі паход» у кінатэатры «Партызан» (1966), мазаіка ў гасцініцы «Юбілейная» (1969, з Б. Няпомняшчым) — абодва ў Мінску. Творам Данцыга былі ўласцівы арыгінальныя кампазіцыйныя рашэнні, драматургічнасць зместу. Канструктыўна-пластычнае валоданне колерам, спалучэнне прыёмаў манументальнага і станковага мастацтваў, метафарычнасці і канкрэтыкі дазвалялі яму ствараць яркія мастацкія вобразы, поўна раскрыць сваю творчую індывідуальнасць.

 
Міхась Лісоўскі. Шарж на Мая Данцыга

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 9 верасня 2017.
  2. RKDartists Праверана 18 лістапада 2021.
  3. а б в http://belisrael.info/?p=14600
  4. а б http://belisrael.info/?p=10144

Літаратура правіць

  • Данцыг Май Вольфавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Май Данциг : живопись : альбом / авт. текста Г. А. Фатыхова. — Мн. : Интернешнл Транс-Кэпитэл, 2001. — [45] с., включ. обл.
  • Данцыг Май Вольфавіч // Беларускі саюз мастакоў : энцыкл. давед. — Мн., 1998.
  • Данцыг Май Вольфавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 263. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Шаранговіч, Н. Мастак, улюбёны ў Мінск / Наталля Шаранговіч // Беларусь. 2001. № 9.
  • Фатыхава, Г. «Мой город древний, молодой» / Галина Фатыхова // Нёман. 2001. № 10.
  • Ліхінец, І. Мы не горшыя, мы — лепшыя / Ігнат Ліхінец // Альманах : Зап. Бел. дзярж. акад. мастацтваў. 2000. № 3.
  • Левина, А. Кто спасет красоту? / Алла Левина // Мишпоха. 2000. № 7.
  • Сурскі А. А. Май Вольфавіч Данцыг: заслужаны мастак Беларускай ССР г. Мінск; аб мінулым і сучасным// Советский художник, 1975
  • Дубінін, А. Май Данцыг. Буйніцы і драбніцы / Андрэй Дубінін // Belisrael. Народны ізраільска-беларускі сайт. 28.03.2018. http://belisrael.info/?p=14612

Спасылкі правіць