Макаранезія

Сукупнасць чатырох архіпелагаў у паўночнай частцы Атлантычнага акіяна ля берагоў Еўропы і Афрыкі

Макаране́зія (ад стар.-грэч.: μακάρων νῆσοι "астравы блажэнных") — назва паўночнаатлантычнага рэгіёна, у склад якога ўваходзяць наступныя архіпелагі:

Карта

Этымалогія правіць

Назва паходзіць ад старажытнагрэчаскага міфа аб астравах блажэнных, якія насялялі душы памерлых герояў. Старажытнагрэчаскія аўтары паказвалі розныя месцы іх геаграфічнага становішча, аднак у эпоху элінізма астравы блажэнных пачалі лакалізаваць за межамі Міжземнага мора, звычайна за Гібралтарскім пралівам. Міф аб Авалоне, востраве блажэнных у Атлантычным акіяне, таксама быў распаўсюджаны сярод кельтаў.

Лічыцца, што першым назву Макаранезія адносна архіпелагаў Канарскія астравы, Мадэйра і Селважэнс ужыў брытанскі батанік Філіп Баркер Уэб. У канцы XIX ст. у межы рэгіёна былі ўключаны Азорскія астравы. Пасля II Сусветнай вайныКаба-Вердэ.

Геалогія правіць

У Макаранезіі налічваецца 39 астравоў з плошчай болей за 1 км². Усе астравы маюць вулканічнае паходжанне. Найбольш старажытным з'яўляецца архіпелаг Селважэнс, які сфарміраваўся каля 27 мілёнаў гадоў таму. Найбольш малады архіпелаг — Азорскія астравы, што былі ўтвораны не раней за 8 млн гадоў таму. Некаторыя вулканы Азораў, Канараў і Каба-Вердэ захоўваюць актыўнасць.

Клімат правіць

Кліматычныя ўмовы Макаранезіі розняцца ў залежнасці ад шыраты і блізкасці да мацерыкоў. На Азорскіх астравах пераважае мяккі вільготны клімат. На востраве Санта-Марыя сярэднегадавы паказчык тэмпературы — +17,9°C, а гадавая колькасць ападкаў — 742 мм. На схілах вулкана Піку гадавая норма ападкаў — 5704 мм. Клімат Мадэйры і Канарскуіх астравоў адносіцца да міжземнаморскага. Клімат Каба-Вердэ — да трапічнага пасатнага з працяглым засушлівым сезонам. На востраве Сан-Вісенты гадавая норма ападкаў — усяго 96 мм.

Прырода правіць

Архіпелагі Макаранезіі разам з вузкай паласой Атлантычнага ўзбярэжжа Сахары складаюць асобны прыродны рэгіён, адметны перш за ўсё сваёй флорай. Да перасялення еўрапейцаў на буйных астравах раслі лаўровыя лясы. Паколькі астравы ніколі не былі злучаны з кантынентамі, тут назіраецца высокая колькасць эндэмічных відаў.

Спасылкі правіць