Маке́нзі (Mackenzie, інд. Deh Cho) — рака ў Канадзе.

Макензі
англ. Mackenzie
Характарыстыка
Даўжыня 1738 км, поўная даўжыня
ад вытока Фінлей - 4241 км
Басейн 1 805 200 км²
Расход вады 10 700[1] м³/с
Вадацёк
Выток Вялікае Нявольніцкае возера
 • Каардынаты 61°11′37″ пн. ш. 117°20′52″ з. д.HGЯO
Вусце Паўночны Ледавіты акіян
 • Каардынаты 69°11′52″ пн. ш. 135°01′19″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Мора Бафорта
Краіна
physical
Макензі
Макензі
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня 4250 км[2]. Плошча вадазбору 1804 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 11 тыс. м³.

Плошча басейна (уключае сістэму рэк Нявольніцкая, Піс і Атабаска, якія належаць басейну Вялікага Нявольніцкага возера) 1804 тыс. км². Пачынаецца з Вялікага Нявольніцкага возера, цячэ па нізіне Макензі, упадае ў мора Бафорта (Заліў Макензі) Паўночнага Ледавітага акіяна, утварае дэльту (плошча каля 12 тыс. км²).

Даліна Макензі складзена з тоўшчаў алювіяльных і водна-ледавіковых адкладаў, моцна забалочаная, укрытая яловымі лясамі.

Галоўныя прытокі: Ліярд, Арктык-Рэд-Рывер, Піл (злева), Вялікая Мядзведжая (справа).

Жыўленне снегава-дажджавое. Вясенне-летняя паводка. Ледастаў з кастрычніка да мая.

Даўжыня суднаходных шляхоў усёй сістэмы 2200 км (ад Уотэруэйса на рацэ Атабаска да порта Тактаяктук на ўзбярэжжы Паўночнага Ледавітага акіяна).

Найбольш населенныя пункты: Аклавік, Інувік, Норман-Уэлс, Форт-Норман, Форт-Провідэнс.

Рака Макензі была адкрыта і ўпершыню пройдзена ад вытокаў да вусця А. Макензі ў 1789 годзе, названа ў яго гонар.

Зноскі

Літаратура правіць