Максім Аляксандравіч Шыла

беларускі футбаліст

Максім Шыла (нар. 17 красавіка 1993, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца.

Футбол
Максім Шыла
Поўнае імя Максім Аляксандравіч Шыла
Нарадзіўся 17 красавіка 1993(1993-04-17)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 187 см
Вага 76 кг[2]
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2016 Беларусь Зорка-БДУ (Мінск) 151 (6)
2017 Беларусь Славія (Мазыр) 20 (0)
2018 Беларусь Смалявічы 15 (0)
2018 Беларусь Прамень (Мінск) 12 (0)
2019 Беларусь Дняпро (Магілёў) 26 (0)
2020—2021 Кыргызстан Дардой (Бішкек) 26 (2)
2022 Беларусь Мінск 17 (0)
2023 Беларусь Макслайн (Віцебск) 13 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 12 лютага 2024.

Клубная кар’ера правіць

З 2011 года пачаў выступаць за клуб «Зорка-БДУ» ў Другой лізе, дзе неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе. З 2014 года выступаў за клуб у Першай лізе.

У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у мазырскую «Славію» і ў выніку падпісаў кантракт[3]. У складзе мазыран стаў адным з асноўных цэнтральных абаронцаў. У верасні 2017 года выступаў за дубль, пазней вярнуўся ў асноўны склад «Славіі».

У студзені 2018 года стаў іграком дэбютанта Вышэйшай лігі — клуба «Смалявічы»[4], а ў жніўні таго ж года перайшоў у «Прамень»[5].

У пачатку 2019 года ў сувязі з пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаннем з мясцовым «Дняпром» стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Гуляў пераважна ў стартавым складзе, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету з Вышэйшай лігі.

У студзені 2020 года перайшоў у кыргызскі клуб «Дардой»[6], з якім двойчы стаў чэмпіёнам краіны. У студзені 2022 года стаў трэніравацца з «Мінскам» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[7]. Не меў трывалага месца ў складзе, нярэдка выхадзіў на замену або заставаўся на лаўцы запасных. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[8].

У сакавіку 2023 года стаў іграком віцебскага «Макслайна»[9]. У ліпені 2023 года атрымаў траўму і выбыў да канца сезона[10]. У снежні 2023 года пакінуў «Макслайн»[11].

Дасягненні правіць

  •   01  Чэмпіён Кыргызстана (2): 2020, 2021

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011 Д3 Зорка-БДУ   20 0
2012 Д3 Зорка-БДУ   25 1
2013 Д3 Зорка-БДУ   23 1
2014 Д2 Зорка-БДУ   28 2
2015 Д2 Зорка-БДУ   29 1
2016 Д2 Зорка-БДУ   26 1
2017 Д1 Славія   20 0
2018 (1) Д1 Смалявічы   15 0
2018 (2) Д1 Прамень   12 0
2019 Д1 Дняпро   26 0
2020 Д1 Дардой   9 2
2021 Д1 Дардой   17 0
2022 Д1 Мінск   17 0
2023 Д2 Макслайн   13 0

Крыніцы правіць

  1. Maksim Shilo // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б https://fcminsk.by/player/maksim-shilo/
  3. Трапашко, Курлович, Шило и Хадаркевич подписали контракты со "Славией" (руск.). football.by (29 студзеня 2017). Праверана 12 лютага 2024.
  4. Максим Шило перешел в "Смолевичи" (руск.). football.by (16 студзеня 2018). Праверана 12 лютага 2024.
  5. Шило сменил "Смолевичи" на "Луч" (руск.). football.by (5 жніўня 2018). Праверана 12 лютага 2024.
  6. Максим Шило перешел в стан чемпиона Кыргызстана (руск.). football.by (29 студзеня 2020). Праверана 12 лютага 2024.
  7. Максим Шило перешел в "Минск" (руск.). football.by (19 студзеня 2022). Праверана 12 лютага 2024.
  8. Футбол. "Минск" объявил об уходе 16 футболистов. Среди них Хващинский и Шрамченко (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (1 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2022. Праверана 19 снежня 2022.
  9. Футбол. Максим Шило подписал контракт с "Макслайном" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (7 сакавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2023. Праверана 7 сакавіка 2023.
  10. Защитник "Макслайна" Максим Шило выбыл до конца сезона (руск.). football.by (11 ліпеня 2023). Праверана 12 лютага 2024.
  11. Александр Конев и Максим Шило покинули «Макслайн» (руск.). bel.football (7 снежня 2023). Праверана 12 лютага 2024.