Максім Васілевіч Бялоў

беларускі футбаліст

Максім Бялоў (нар. 23 красавіка 1999) — беларускі футбаліст, брамнік гродзенскага «Нёмана».

Футбол
Максім Бялоў
Поўнае імя Максім Васілевіч Бялоў
Нарадзіўся 23 красавіка 1999(1999-04-23)[1] (24 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 198 см
Вага 93 кг[3]
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Нёман
Нумар 12
Клубная кар’ера[* 1]
2016—2019 Беларусь Дняпро (Магілёў) 4 (-6)
2020—2022 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 0 (0)
2023— Беларусь Нёман (Гродна) 7 (-10)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 16 лютага 2024.

Клубная кар’ера правіць

У 2016 годзе пачаў прыцягвацца да складу магілёўскага «Дняпра», правёў за яго два матчы ў Першай лізе, выходзячы на замену ў канцы сустрэчы. З 2017 года, пасля выхаду магілёўскай каманды ў Вышэйшую лігу, стаў гуляць за дубліруючы склад клуба. Зрэдка прыцягваўся таксама да асноўнай каманды ў якасці трэцяга брамніка. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 24 лістапада 2018 года, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы з мінскім «Дынама» (0:3).

У лютым 2019 года, пасля таго як стала вядома пра аб’яднанне «Дняпра» з мінскім «Промнем», накіраваўся на прагляд у аб’яднаную каманду, пазней праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне». У сакавіку 2019 года афіцыйна стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро»[4]. У складзе магілёўскага клуба зноў стаў выступаць за дубль.

У лютым 2020 года падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[5]. У сезоне 2020 выступаў за дубль клуба. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з гарнякамі[6]. У першай палове 2021 года з’яўляўся на лаўцы запасных асноўнай каманды, а пасля адправіўся на службу ў армію. У 2022 года зноў стаў выступаць за дубль «Шахцёра».

У лютым 2023 года стаў трэніравацца з гродзенскім «Нёманам» і ў выніку падпісаў трохгадовы кантракт з клубам[7].

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2016 Д2 Дняпро   2 −0
2017 дубль Дняпро   20 −31
2018 Д1 Дняпро   2 −6
2019 дубль Дняпро   27 −45
2020 дубль Шахцёр   16 −19
2021 дубль Шахцёр   ? −?
2022 дубль Шахцёр   15 −17
2023 Д1 Нёман   7 −10

Крыніцы правіць

  1. Maksim Belov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.fcshakhter.by/player.asp?id=Maksim-Belov-213&season=2020MEN
  3. https://www.pressball.by/footballstat/maksim_belov/
  4. Четыре игрока "Днепра" будут выступать в объединенной команде (руск.). football.by (11 сакавіка 2019). Праверана 16 лютага 2024.
  5. "Шахтер" подписал вратаря Белова (руск.). football.by (21 лютага 2020). Праверана 16 лютага 2024.
  6. "Шахтер" продлил контракты с Бегуновым и Беловым (руск.). football.by (19 студзеня 2021). Праверана 16 лютага 2024.
  7. Футбол. Максим Белов стал игроком "Немана" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (1 сакавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2023. Праверана 1 сакавіка 2023.