Максім Паўлавіч Ковель

беларускі футбаліст

Максім Ковель (нар. 12 студзеня 1999, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Іслач».

Футбол
Максім Ковель
Поўнае імя Максім Паўлавіч Ковель
Нарадзіўся 12 студзеня 1999(1999-01-12) (25 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 183 см
Вага 80 кг[1]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Іслач
Нумар 5
Клубная кар’ера[* 1]
2017—2020 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2019   Беларусь Спадарожнік (Рэчыца) 15 (0)
2020   Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 7 (0)
2020   Беларусь Смалявічы 7 (0)
2021— Беларусь Іслач (Мінскі раён) 18 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 студзеня 2023.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», з 2017 года пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ, у 2019 годзе замацаваўся ў складзе дубля. У ліпені 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў рэчыцкі «Спадарожнік»[2], дзе стаў трывалым іграком асновы. Па заканчэнні сезона 2019 пакінуў рэчыцкую каманду[3].

У лютым 2020 года разам з іншымі маладымі ігракамі БАТЭ быў арандаваны дзяржынскім «Арсеналам»[4]. У складзе дзяржынскай каманды з’яўляўся на полі нерэгулярна. У верасні 2020 года быў пераведзены ў «Смалявічы»[5], дзе 18 верасня 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць брэсцкага «Руха» (0:6), адгуляўшы ўсе 90 хвілін. У далейшым замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У снежні 2020 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Смалявічы»[6].

У пачатку 2021 года стаў трэніравацца з «Іслаччу» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[7]. У сезоне 2021 не з’яўляўся на полі ў Вышэйшай лізе, гуляў за дубль, а ў 2022 годзе стаў гуляць і за асноўную каманду, нярэдка ў стартавым складзе. У студзені 2023 года падпісаў новае двухгадовае пагадненне з клубам[8].

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 дубль БАТЭ   4 0
2018 дубль БАТЭ   6 0
2019 (1) дубль БАТЭ   15 0
2019 (2) Д2 Спадарожнік   15 0
2020 (1) Д2 Арсенал   7 0
2020 (2) Д1 Смалявічы   7 0
2021 дубль Іслач   4 0
2022 Д1 Іслач   18 1

Зноскі

Спасылкі правіць