Максім Пятровіч Скавыш

беларускі футбаліст

Максім Скавыш (нар. 13 лістапада 1989, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» і нацыянальнай зборнай Беларусі. Футбаліст года Беларусі (2020).

Футбол
Максім Скавыш
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Максім Пятровіч Скавыш
Нарадзіўся 13 лістапада 1989(1989-11-13)[1][2] (34 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 179 см
Вага 78 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Тарпеда-БелАЗ
Нумар 15
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2013 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 89 (24)
2012   Беларусь Белшына (Бабруйск) 30 (4)
2013   Расія Балтыка (Калінінград) 10 (3)
2013—2015 Расія Балтыка (Калінінград) 45 (4)
2015—2016 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 26 (8)
2016 Ізраіль Хапаэль (Кфар-Сава) 8 (0)
2017 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 30 (9)
2018—2021 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 98 (49)
2021—2023 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 68 (20)
2024— Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна)
Нацыянальная зборная[* 2]
2008—2011 Беларусь Беларусь (да 21) 28 (5)
2011—2012 Беларусь Беларусь (алімпійская) 5 (0)
2013— Беларусь Беларусь 33 (4)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 22 лістапада 2023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец футбольнай школы «Змена» (Мінск), з 2007 года гуляў за барысаўскі БАТЭ. У сакавіку 2012 года разам з Міхаілам Гардзейчуком быў аддадзены ў арэнду ў бабруйскую «Белшыну». Пасля года ў Бабруйску, у лютым 2013 года быў арандаваны калінінградскай «Балтыкай»[3], а ў маі таго ж года быў выкуплены прыбалтыйскім клубам[4].

У чэрвені 2015 года не стаў падаўжаць кантракт з «Балтыкай». Планавалася, што Максім стане іграком саратаўскага «Сокала», але ў апошні момант пераход сарваўся[5]. Пазней стаў трэніравацца разам з мінскім «Дынама», але ў выніку клуб не стаў падпісваць кантракт з нападнікам[6]. У ліпені 2015 года прыбыў у стан жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» і 22 ліпеня падпісаў кантракт з аўтазаводцамі[7]. У складзе жодзінцаў замацаваўся на пазіцыі цэнтральнага нападніка.

У студзені 2016 года падоўжыў пагадненне з «Тарпеда-БелАЗ»[8]. Добра правёў першую палову сезона 2016, стаўшы адным з лідараў жодзінцаў, дапамог камандзе выйграць Кубак Беларусі. У канцы чэрвеня 2016 года перайшоў у ізраільскі клуб «Хапаэль» з Кфар-Савы[9]. Аднак, замацавацца ў аснове не здолеў і ў студзені 2017 года пакінуў Ізраіль[10]. Неўзабаве пасля вяртання з Ізраіля зноў стаў іграком аўтазаводцаў[11]. У сезоне 2017 правёў за «Тарпеда-БелАЗ» усе 30 матчаў у чэмпіянаце Беларусі, забіў 9 галоў.

У снежні 2017 года вярнуўся ў БАТЭ[12]. У складзе барысаўскай каманды стаў пераважна выхадзіць на замену. У сезоне 2018 забіў 11 галоў у Вышэйшай лізе, з іх 8 пасля выхаду на замену.

У сезоне 2019 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, з 10 галамі стаў другім бамбардзірам каманды. У верасні 2019 года падоўжыў кантракт з барысаўчанамі[13]. У сезоне 2020 стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Беларусі з 19 галамі, а таксама быў прызнаны футбалістам года Беларусі.

У ліпені 2021 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[14]. У студзені 2024 года разарваў кантракт з салігорскім клубам[15] і далучыўся да «Тарпеда-БелАЗ»[16].

Міжнародная кар’ера правіць

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, з ёй выйграў бронзавы медаль чэмпіянату Еўропы 2011 у Даніі, на гэтым чэмпіянаце забіў мяч у вароты зборнай Ісландыі. З 2011 года гуляў за алімпійскую зборную Беларусі. На Алімпійскіх гульнях 2012 выйшаў на замену ў адным матчы.

3 чэрвеня 2013 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Эстоніі. Пасля 2014 года доўгі час не выклікаўся ў зборную, але ў сакавіку 2017 года зноў трапіў у каманду пасля таго, як яе ўзначаліў галоўны трэнер «Тарпеда-БелАЗ» Ігар Крывушэнка.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2007 Д1 БАТЭ   1 0
2008 Д1 БАТЭ   16 0
2009 Д1 БАТЭ   25 12
2010 Д1 БАТЭ   26 9
2011 Д1 БАТЭ   21 3
2012 Д1 Белшына   30 4
2012/13 (2) Д2 Балтыка   11 3
2013/14 Д2 Балтыка   31 3
2014/15 Д2 Балтыка   15 1
2015 (2) Д1 Тарпеда-БелАЗ   12 1
2016 (1) Д1 Тарпеда-БелАЗ   14 7
2016/17 (1) Д1 Хапаэль (Кфар-Сава)   8 0
2017 Д1 Тарпеда-БелАЗ   30 9
2018 Д1 БАТЭ   29 11
2019 Д1 БАТЭ   25 10
2020 Д1 БАТЭ   29 19
2021 (1) Д1 БАТЭ   15 9
2021 (2) Д1 Шахцёр   14 4
2022 Д1 Шахцёр   29 9
2023 Д1 Шахцёр   25 7

Крыніцы правіць

  1. Maksim Skavysh // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Maksim Skavysh // FBref.com
  3. Максим Скавыш отдан в аренду калининградской "Балтике" (руск.). football.by (19 лютага 2013). Праверана 22 лістапада 2023.
  4. "Балтика" выкупает Максима Скавыша у БАТЭ (руск.). football.by (23 мая 2013). Праверана 22 лістапада 2023.
  5. Максим Скавыш: «Переход в «Сокол» сорвался. Теперь жду новых предложений» (руск.). by.tribuna.com.
  6. Переход Скавыша в минское «Динамо» не состоялся (руск.). by.tribuna.com.
  7. Максим Скавыш стал игроком "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (22 ліпеня 2015). Праверана 22 лістапада 2023.
  8. "Торпедо-БелАЗ" подписал контракты с Близнюком и Фомичевым и продлил соглашения со Скавышем и Панковцом (руск.). football.by (27 студзеня 2016). Праверана 22 лістапада 2023.
  9. Скавыш перешел в «Хапоэль» из Кфар-Савы (руск.). by.tribuna.com.
  10. Скавыш покинул «Хапоэль» (руск.). by.tribuna.com.
  11. Максим Скавыш вновь в жодинском «Торпедо-БелАЗ» (руск.). football.by (16 студзеня 2017). Праверана 22 лістапада 2023.
  12. Максим Скавыш перешел в БАТЭ (руск.). football.by (15 снежня 2017). Праверана 22 лістапада 2023.
  13. Скавыш продлил контракт с БАТЭ (руск.). football.by (24 верасня 2019). Праверана 22 лістапада 2023.
  14. Футбол. Нападающий БАТЭ Максим Скавыш подписал контракт с "Шахтером" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (20 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2023.
  15. Максим Скавыш и "Шахтер" прекратили сотрудничество (руск.). football.by (10 студзеня 2024). Праверана 15 студзеня 2024.
  16. Максим Скавыш подписал контракт с "Торпедо-БелАЗом" (руск.). football.by (11 студзеня 2024). Праверана 15 студзеня 2024.