Максім Віктаравіч Чыж

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Максім Чыж)

Максім Чыж (нар. 8 кастрычніка 1993, Бяроза) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Футбол
Максім Чыж
Поўнае імя Максім Віктаравіч Чыж
Нарадзіўся 8 кастрычніка 1993(1993-10-08)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 181 см
Вага 77 кг[2]
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2015 Беларусь Бяроза-2010 63 (6)
2016—2017 Беларусь Дынама (Брэст) 32 (5)
2017   Літва Атлантас (Клайпеда) 6 (0)
2018 Беларусь Дняпро (Магілёў) 14 (1)
2018   Беларусь Рух (Брэст) 14 (4)
2019—2020 Беларусь Рух (Брэст) 35 (5)
2021 Беларусь Маларыта 17 (6)
2022 Беларусь Хваля (Пінск) 23 (7)
2023 Беларусь Ніва (Доўбізна) 26 (3)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 снежня 2023.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец бярозаўскага футбола, кар’еру пачаў у мясцовым клубе «Бяроза-2010», дзе з цягам часу замацаваўся ў аснове ў Першай лізе. У «Бярозе» выступаў на розных пазіцыях ад абаронцы да нападніка.

У пачатку 2016 года «Бяроза-2010» спыніла існаванне, і Максім далучыўся да брэсцкага «Дынама», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[3]. 2 красавіка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, правёўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць БАТЭ (1:4) на пазіцыі левага абаронцы. Пазней, аднак, быў пераведзены на фланг паўабароны, дзе стаў трывала выступаць у стартавым складзе.

У першай палове 2017 года стаў радзей з’яўляцца на полі. У ліпені 2017 года быў аддадзены ў арэнду літоўскаму «Атлантасу»[4]. Аднак, правёўшы за клуб 6 матчаў, атрымаў траўму і выбыў да канца сезона.

У студзені 2018 года пачаў рыхтавацца да новага сезона з брэсцкай камандай[5]. У лютым не трапіў на другі турэцкі збор брэстчан і неўзабаве перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[6]. У ліпені 2018 года быў аддадзены ў арэнду брэсцкаму «Руху»[7], якому дапамог перамагчы ў Другой лізе. У лістападзе 2018 года разарваў кантракт з магілёўскім клубам[8].

У студзені 2019 года стаў паўнавартасным іграком «Руха», падпісаўшы аднагадовы кантракт[9]. Дапамог клубу выйсці ў Вышэйшую лігу, дзе ў сезоне 2020 стаў часцей заставацца на лаўцы запасных. У студзені 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Рух»[10].

У красавіку 2021 года далучыўся да «Маларыты». У лютым 2022 года пачаў трэніравацца з пінскай «Хваляй» і ў сакавіку падпісаў кантракт з клубам[11]. Замацаваўся ў стартавым складзе пінскай каманды. У снежні 2022 года пакінуў «Хвалю»[12].

У сакавіку 2023 года папоўніў склад «Нівы» з Доўбізны[13]. Пакінуў клуб у снежні 2023 года[14].

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011 Д3 Бяроза-2010   1 0
2012 Д2 Бяроза-2010   6 0
2013 Д2 Бяроза-2010   9 1
2014 Д2 Бяроза-2010   27 4
2015 Д2 Бяроза-2010   20 1
2016 Д1 Дынама   24 3
2017 (1) Д1 Дынама   8 2
2017 (2) Д1 Атлантас   6 0
2018 (1) Д1 Дняпро   14 1
2018 (2) Д3 Рух   14 4
2019 Д2 Рух   23 5
2020 Д1 Рух   10 0
2021 Д3 Маларыта   17 6
2022 Д2 Хваля   23 7
2023 Д2 Ніва   26 3

Крыніцы правіць

  1. Maksim Chyzh // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б http://fcvolna-pinsk.by/player/maksim-chizh/
  3. Огар, Чиж, Демешко и еще девять игроков подписали контракты с брестским "Динамо" (руск.). football.by (11 сакавіка 2016). Праверана 8 снежня 2023.
  4. Брестское "Динамо" отдало Чижа и Германа в аренду и рассталось с Мозолевским (руск.). football.by (19 ліпеня 2017). Праверана 8 снежня 2023.
  5. Радослав Латал провел первую тренировку брестского "Динамо" (руск.). football.by (15 студзеня 2018). Праверана 8 снежня 2023.
  6. Максим Чиж продолжит карьеру в "Днепре" (руск.). football.by (6 лютага 2018). Праверана 8 снежня 2023.
  7. "Днепр" отдал Чижа в аренду "Руху" (руск.). football.by (26 ліпеня 2018). Праверана 8 снежня 2023.
  8. Максим Чиж покинул "Днепр" (руск.). football.by (28 лістапада 2018). Праверана 8 снежня 2023.
  9. "Рух" подписал контракт с Максимом Чижом (руск.). football.by (8 студзеня 2019). Праверана 8 снежня 2023.
  10. Чиж покинул "Рух" (руск.). football.by (9 студзеня 2021). Праверана 8 снежня 2023.
  11. Максим Чиж перешел из "Малориты" в "Волну" (руск.). football.by (2 сакавіка 2022). Праверана 8 снежня 2023.
  12. Пять игроков покинули "Волну" (руск.). football.by (5 снежня 2022). Праверана 8 снежня 2023.
  13. "Нива" подписала ряд игроков (руск.). football.by (5 сакавіка 2023). Праверана 8 снежня 2023.
  14. "Нива" объявила об уходе полузащитника (руск.). football.by (8 снежня 2023). Праверана 8 снежня 2023.