Макс Эбонг

беларускі футбаліст

Макс Эбонг (нар. 26 жніўня 1999, Віцебск) — беларускі футбаліст, паўабаронца казахстанскага клуба «Астана» і нацыянальнай зборнай Беларусі. Футбаліст года Беларусі (2023).

Футбол
Макс Эбонг
Поўнае імя Афрыд Макс Эбонг Нгамэ
Нарадзіўся 26 жніўня 1999(1999-08-26)[1][2] (24 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 180 см
Вага 72 кг[4]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Казахстан Астана
Нумар 7
Клубная кар’ера[* 1]
2017—2019 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 33 (2)
2020— Казахстан Астана 80 (7)
Нацыянальная зборная[* 2]
2018—2019 Беларусь Беларусь (да 21) 10 (1)
2019— Беларусь Беларусь 37 (5)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 лістапада 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 28 сакавіка 2024

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў займацца футболам у Віцебску, аднак у юнацкім узросце трапіў у структуру салігорскага «Шахцёра». У лістападзе 2016 года падпісаў першы прафесійны кантракт з клубам[5]. У сезоне 2017 выступаў за дубліруючы склад «Шахцёра», дзе хутка замацаваўся, гуляў таксама ў Юнацкай лізе УЕФА.

Да сезона 2018 рыхтаваўся разам з асноўнай камандай «Шахцёра». Дэбютаваў за клуб 11 сакавіка 2018 года ў чвэрцьфінале Кубка Беларусі супраць магілёўскага «Дняпра» (3:1), адгуляўшы ўсе 90 хвілін. 23 красавіка таго ж года ў матчы з тым жа «Дняпром» (1:1) дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме, а ў маі замацаваўся ў стартавым складзе. У жніўні 2018 года не гуляў з-за траўмы, пасля аднаўлення стаў нерэгулярна з’яўляцца на полі. У пачатку сезона 2019 быў іграком ратацыі, а з мая замацаваўся ў аснове, пераважна выхадзіў у стартавым складзе.

У студзені 2020 года перайшоў у «Астану»[6]. У сезоне 2022 разам з клубам стаў чэмпіёнам Казахстана, а ў 2023 годзе дабраўся да групавога этапу Лігі канферэнцый УЕФА. Па выніках сезона 2023 быў прызнаны футбалістам года Беларусі[7].

Міжнародная кар’ера правіць

5 чэрвеня 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Албаніі (2:3). У далейшым стаў асноўным іграком моладзевай зборнай.

9 верасня 2019 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Уэльса (0:1).

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 дубль Шахцёр   29 3
2018 Д1 Шахцёр   16 2
2019 Д1 Шахцёр   17 0
2020 Д1 Астана   18 0
2021 Д1 Астана   20 5
2022 Д1 Астана   23 2
2023 Д1 Астана   19 0

Крыніцы правіць

  1. Maksim Ebong // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Max Ebong // FBref.com
  3. https://int.soccerway.com/players/-/464122/
  4. https://teams.by/max-ebong/player-156458/
  5. Футбол. Игрок молодежной команды "Шахтера" Африд Макс Эбонг Нгоме подписал профессиональный контракт с солигорским клубом (руск.). pressball.by (28 лістапада 2016). Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2017.
  6. Официально: Эбонг подписал четырехлетний контракт с "Астаной" (руск.). football.by (24 студзеня 2020). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  7. Макс Эбонг стал лучшим футболистом Беларуси-2023 (руск.). football.by (12 снежня 2023). Праверана 13 снежня 2023.