Макула (планетная наменклатура)

Макула[1], часам пляма[2] (лац.: Macula — пляма, мн. л. Maculae)[3] — тэрмін, які выкарыстоўваецца ў планетнай наменклатуры для наймення параўнальна невялікіх цёмных абласцей на паверхні планет і спадарожнікаў. Уведзены ў карыстанне пасля выяўлення такіх аб'ектаў на дэталёвых здымках паверхні Еўропы[4]. У беларускіх назвах гэтае слова, як і іншыя родавыя тэрміны, пішацца з малой літары, а ў лацінскіх (якія выкарыстоўваюцца і ў англійскай мове) — з вялікай.

Прырода розных макул розная, паколькі гэты тэрмін, як і іншыя тэрміны планетнай наменклатуры[3][5][6], апісвае толькі знешні выгляд аб'екта і нічога не кажа пра яго паходжанне. Ён нават не заўсёды азначае цёмны колер у бачным дыяпазоне: макулы Тытана вылучаныя па інфрачырвоным і радарных альбеда.

Заўвагі правіць

  1. Шингарева К. Б. Глава 4. Как дают названия деталям на картах планет // Путешествия к Луне / Ред.-сост. В. Г. Сурдин. — Москва: Физматлит, 2009. — С. 176–192. — 512 с. — ISBN 978-5-9221-1105-8.
  2. Бурба Г. А. Номенклатура деталей рельефа галилеевых спутников Юпитера / Отв. ред. К. П. Флоренский и Ю. И. Ефремов. — Москва: Наука, 1984. — С. 39–40. — 84 с.
  3. а б Descriptor Terms (Feature Types) (англ.). Gazetteer of Planetary Nomenclature. International Astronomical Union (IAU) Working Group for Planetary System Nomenclature (WGPSN). Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2014. Праверана 23 чэрвеня 2014.
  4. Strobell M. E., Masursky H. Planetary Nomenclature // Planetary Mapping / R. Greeley, R. M. Batson. — Cambridge University Press, 2007. — P. 116. — ISBN 052103373X.
  5. Бурба Г. А. Номенклатура деталей рельефа спутников Сатурна / Отв. ред. К. П. Флоренский и Ю. И. Ефремов. — Москва: Наука, 1986. — С. 24–25. — 80 с.
  6. Hargitai H. I. Planetary Maps: Visualization and Nomenclature // Cartographica. — 2006. — В. 2. — Vol. 41. — P. 160. — DOI:10.3138/9862-21JU-4021-72M3 Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2012.