Макуоры (англ.: Macquarie) — востраў у паўднёвай частцы Ціхага акіяна (каля 1,5 тыс. км на паўднёвы ўсход ад Тасманіі). На востраве знаходзіцца самая паўднёвая кропка валоданняў Аўстраліі. Плошча — 128 км².

Макуоры
англ. Macquarie
Выгляд з мора
Выгляд з мора
Характарыстыкі
Плошча128 км²
Найвышэйшы пункт433 м
Насельніцтва
  • 20 чал.
Размяшчэнне
54°37′ пд. ш. 158°51′ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Макуоры (Ціхі акіян)
Макуоры
Макуоры
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Востраў адкрыты 11 ліпеня 1810 г. аўстралійскімі кітабоямі. У тым жа годзе ён быў уключаны ў Новы Паўднёвы Уэльс. У 1890 г. увайшоў у склад Тасманіі.

У першым рапарце аб адкрыцці мелася сведчанне аб знаходцы старажытнага часовага населенага месца. Аднак пазнейшыя пошукі паказалі, што да XIX ст. людзей на Макуоры не было.

28 лістапада 1829 г. востраў даследавала і нанесла на карту расійская экспедыцыя на чале з Ф. Белінсгаўзенам.

У 19021920 гг. Макуоры быў арандаваны навазеландцам Джозэфам Хэтчам, які займаўся тут здабычай тлушчу пінгвінаў.

У 19111914 гг. востраў выкарыстоўваўся як база для Аўстралійскай антарктычнай экспедыцыі.

У 1933 г. абвешчаны запаведнікам.

5 снежня 1997 г. уключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Зараз на Макуоры працуе аўстралійская палярная станцыя Анарэ, аднак сталага насельніцтва няма.

Прырода і геаграфія правіць

Востраў Макуоры ўяўляе сабой два гарыстыя плато, выцягнутыя з поўначы на поўдзень і злучаныя кароткім пярэсмыкам. Прыкладная даўжыня — 34 км, шырыня — 5 км. Найвышэйшы пункт — гара Гамільтан (433 м) на поўдні.

Клімат прахалодны субантарктычны. У снежні сярэдняя тэмпература 14,4 °C, у ліпені 8,5 °C. Вельмі рэдка тэмпература апускаецца ніжэй за 0 °C, але з чэрвеня па кастрычнік выпадае снег. Штогадовыя ападкі складаюць 967,8 мм. Назіраецца ўсяго 856 ясных гадзін у год.

На востраве шмат ручаёў, ёсць забалочаныя мясціны.

Флора характэрная для субантарктычнага рэгіёна. Расліны рэдка вырастаюць вышэй за 1 м. Налічваецца каля 45 відаў вышэйшых раслін і 90 відаў мохападобных. Сярод эндэмікаў асабліва вылучаюцца 2 віды архідэй Nematoceras dienemum і Nematoceras sulcatum.

Фаўна прадстаўлена шматлікімі марскімі птушкамі і ластаногімі.

Галерэя правіць

Гукі Макуоры правіць

Пінгвіны
Марскія сланы
Пінгвіны

Спасылкі правіць

  Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 629
рус.англ.фр.