Малайцы Шры-Ланкі

Мала́йцы Шры-Ланкі (малайск.: Melayu Sri Lanka) — крэольскае насельніцтва Шры-Ланкі інданезійскага паходжання. Агульная колькасць (2012 г.) — 40 189 чал.

Малайцы Шры-Ланкі
(Melayu Sri Lanka)
Жаклін Фернандэс, шры-ланкійская спявачка малайскага паходжання
Агульная колькасць 40189 (2012 г.)
Рэгіёны пражывання Шры-Ланка
Мова малайская Шры-Ланкі
Рэлігія іслам
Блізкія этнічныя групы яванцы, малайцы

Гісторыя правіць

Зносіны паміж жыхарамі Шры-Ланкі і Зондскага архіпелага пачаліся ў VI — VII стст. У XIII ст. малайцы, узброеныя атручанымі стрэламі, на чале з раджой Чандрабхану ўварваліся на поўнач вострава. Аднак перасяленне жыхароў Зондскіх астравоў і Малакі на Шры-Ланку адбывалася пераважна ў перыяд каланіяльнага панавання галандцаў (16401796 гг.). Большасць з іх служыла ў галандскай каланіяльнай арміі. За службу яны атрымоўвалі магчымасць набываць зямлю і іншую маёмасць. У 1723 г. на Шры-Ланку былі высланы 44 высакародныя асобы з Явы разам са служкамі і рабамі.

Пасля падпарадкавання Шры-Ланкі брытанцамі (1796—1818 гг.) малайцы атрымалі магчымасць удзельнічаць у працы мясцовых органаў кіравання і займаць пасады ў каланіяльнай адміністрацыі. Згодна з брытанскім заканадаўствам 19241965 гг., малайцы маглі мець асобнага прадстаўніка ў Заканадаўчай радзе. У 1922 г. было створана Малайскае таварыства Цэйлона (у нашы дні — Малайскае таварыства Шры-Ланкі). У 1944 г. была заснавана партыя Усецэйлонскі малайскі палітычны саюз, якая вітала антыкаланіяльную барацьбу народаў Інданезіі і Шры-Ланкі.

Пасля набыцця незалежнасці Шры-Ланкі частка малайскага насельніцтва пакінула краіну. Палітычныя змены прывялі да змяншэння ўплыву гэтай нацыянальнай меншасці. Але з 1980-х гг. назіраецца адраджэнне культуры малайцаў Шры-Ланкі, усталяванне сувязяў з Малайзіяй і Інданезіяй.

Рэлігія правіць

Большасць вернікаў — мусульмане-суніты.

Мова правіць

Малайцы Шры-Ланкі размаўляюць на крэольскай мове, асновай якой з’яўляюцца аўстранезійскія мовы, запазычанні з тамільскай і сінгальскай моў. Малайская мова Шры-Ланкі пераважна ўжываецца ў вуснай форме. Запісы на аснове сінгальскага, тамільскага і арабскага алфавітаў рэдкія.

Спасылкі правіць