«Маланка Orchestra» — беларускі музычны гурт з Мінска, які выконвае музыку у розных стылях — ад ска да gypsy-твісту.

Маланка Orchestra
Жанры ска, клезьмер, дыска-сёрф, шансон, gypsy-твіст, вальс
Гады 2007-па сённяшні дзень
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Мова песень руская, беларуская, іспанская
Склад Леанід Паўлёнак
Наталля Мазэпіна
Юрый Навуменка
Віталь Карабухін
Яўген Еўдакімчык
Андрэй Чарнавокі
Сяргей Сальнік
Іншыя
праекты
НагУаль

Гісторыя правіць

Калектыў утварыўся вясной 2007 года. «Маланка Orchestra» з'яўляецца аркестрам танцавальнай музыкі і песень. У працах пераважаюць мелодыі румынскіх цыган, рытмы самба, музычныя традыцыі аркестра Леаніда Уцёсава, сёрф-рок фільмаў Таранціна, чачотка рок-н-ролу і лірызм ды драма клезьмеру (kletzmer). У 2011-2012 гадах лідар гурта Леанід Паўлёнак абвясціў пра працу адразу над двума альбомамі, якія мелі чарнавую назву «Маланка мікс»[1] і «Песни плача и удачи»[2]. Але далей за дэма-запісы справа не кранулася.

Вядучая ідэя аркестра лепш за ўсё выяўляецца праз словы Ігі Попа: «Добрыя танцавальныя рытмы і кранальныя мелодыі яднаюць людзей».

Удзел у канцэртах і фэстах правіць

  • Музычны фэст «Пустые холмы», 2007, Расія, Калужская вобласць
  • Фэст «Музыкальный апельсин», 2007, 2008, Беларусь, Мінск
  • Вялікі канцэрт-прэзентацыя, 2008, Беларусь, Мінск, тэатр Эстрады
  • Аб’яднаны канцэрт з маскоўскай групай Kletzmer Nayekhovichi, 2008, Беларусь, Клуб Гудвін
  • Удзел у «Міжнародным фестывалі лялечных тэатраў», 2008, Беларусь

Альбомы правіць

  • Песни плача и удачи (2010) — дэма-версія

Склад правіць

Зноскі

Спасылкі правіць