Малая Плотніца

вёска ў Беларусі, у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Мала́я Пло́тніца[1] (трансліт.: Malaja Plotnica, руск.: Малая Плотница) — вёска ў Беларусі, у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Бабрыкоўскага сельсавета.

Вёска
Малая Плотніца
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
145 м
Насельніцтва
313 чалавек (1998)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 165
Паштовы індэкс
225719
Аўтамабільны код
1
Малая Плотніца на карце Беларусі ±
Малая Плотніца (Беларусь)
Малая Плотніца
Малая Плотніца (Брэсцкая вобласць)
Малая Плотніца

Размешчана за 10 км ад аўтадарогі Ганцавічы — Лагішын (Р105) і вёскі Бобрык, за 67 км ад горада Пінск. У вёсцы размяшчаюцца лясніцтва, базавая школа, дом малітвы і крама. На пачатак 1998 года пражывала 313 чалавек, было 139 гаспадарак.

Гісторыя правіць

Вёска з’яўляецца даўняй вотчынай роду Завадскіх.

У 18421898 гадах у маёнтку Малая Плотніца дзейнічала Малаплотніцкая шкляная мануфактура. У канцы XIX стагоддзя ўладальнікамі сядзібы з’яўляюцца Аляксандр і Базыль Завадскія, пазней вёска пераходзіць да Атгона Завадскага

У пачатку XX стагоддзя дзейнічаюць народнае вучылішча (настаўнік К. Дыдышка), дзве рамесныя школы для моладзі бліжэйшых населеных пунктаў. Існавала царква.

Перад Вялікай Айчыннай вайной у вёсцы жыло 544 чалавек у 136 дварах[2].

У маі 1944 года гітлераўцамі быў спалены 131 дом, забіта 11 чалавек[2].

Славутасці правіць

Страчаная спадчына правіць

 
Сядзіба Завадскіх
  • Сядзіба Завадскіх.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. а б Малая Плотница (руск.)

Спасылкі правіць