Малейкаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Мале́йкаўскі сельсавет (руск.: Малейковский сельсовет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Малейкі. Знаходзіцца на паўночным усходзе раёна.

Малейкаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Брагінскі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Малейкі
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2019) 935
Часавы пояс +2
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Гісторыя правіць

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Брагінскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Новамакрэцкага і Сялецкага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Брагінскага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Малейкаўскага сельсавета 9 населеных пунктаў[1]. 26 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Крыўчанскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Гарадок, Зарэчча, Сцежарнае і пасёлак Сцежарнае)[2]. 17 лістапада 2005 года скасаваны пасёлак Сцежарнае[3]. 20 жніўня 2008 года была ліквідавана вёска Гарадок[4]. 25 сакавіка 2011 года скасавана вёска Гарадзішча (далучана да вёскі Сялец)[5].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 1239 чалавек[6], з іх 95,4 % — беларусы, 3,5 % — рускія[7]; паводле перапісу 2019 года (9 населеных пунктаў) — 935 чалавек[8].

Заўвагі правіць

  1. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 73. — 248 с. — 10 000 экз.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  3. Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 17 ноября 2005 г. № 793 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Ветковского, Ельского и Хойникского районов Архівавана 2 чэрвеня 2021.
  4. Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района Архівавана 17 сакавіка 2018.
  5. Решение Брагинского районного Совета депутатов от 25 марта 2011 г. № 46 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Малейковского сельсовета
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі правіць