«Мале́нькі пры́нц» (фр.: Le Petit Prince) — алегарычныя казка, найбольш вядомы твор Антуана дэ Сент-Экзюперы. Упершыню апублікавана 6 красавіка 1943 года ў Нью-Ёрку, публікацыя на радзіме аўтара адбылася ў 1945 годзе.

Маленькі прынц
Le Petit Prince
Выданне
Жанр казка
Аўтар Антуан дэ Сент-Экзюперы
Мова арыгінала французская
Дата напісання 1943[1]
Дата першай публікацыі 1943
Ілюстратар Антуан дэ Сент-Экзюперы
Перакладчык Ніна Мацяш
Папярэдні Flight to Arras[d]
Наступны Letter to a hostage[d]
Электронная версія
Персанажы the little prince[d] і the rose[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Твор з'яўляецца найбольш чытаемай кнігай, напісанай на французскай мове, і быў прызнаны лепшай кнігай XX стагоддзя ў Францыі. Пераклады «Маленькага прынцу» існуюць больш чым на 250 мовах і дыялектах, а таксама шрыфтам Брайля[2]. Было прададзена больш за 140 мільёнаў копій кнігі па ўсім свеце, яна стала адной з самых прадаваных калі-небудзь апублікаваных кніг[3][4].

Малюнкі ў кнізе выкананы самім аўтарам і не менш знакамітыя, чым сама кніга. Ілюстрацыі з'яўляюцца арганічнай часткай твора ў цэлым: сам аўтар і героі казкі ўвесь час спасылаюцца на малюнкі і нават спрачаюцца пра іх. Унікальныя ілюстрацыі ў «Маленькім прынцы» руйнуюць моўныя бар'еры, становяцца часткай універсальнага візуальнага лексікону, зразумелага кожнаму. "Усе ж дарослыя былі спачатку дзецьмі. Праўда, мала хто з іх памятае пра гэта..." - Антуан дэ Сент-Экзюперы, з прысвячэння да кнігі.

У 1989 годзе кніга выйшла асобным выданнем у перакладзе на беларускую мову Ніны Мацяш.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 17 лістапада 2022.
  2. Shattuck, Kathryn (2005) A Prince Eternal, The New York Times,
  3. Van Gelder, Lawrence (2000) Footlights: Celestial Traveller, The New York Times,
  4. Goding, Stowell C. (1972) "Le Petit Prince de Saint-Exupéry by George Borglum". American Association of Teachers of French

Спасылкі правіць